Дарданэ́льская апера́цыя (Галіпалійская бітва; Бітва пры Чанакале; ; ) (19 лютага 1915 — 9 студзеня 1916) — маштабная ваенная аперацыя, разгорнутая ў ходзе Першай сусветнай вайны па ініцыятыве Уінстана ЧэрчыляErik Goldstein. Wars and Peace Treaties: 1816 — Present. Routledge, 1992. Page 43. краінамі Антанты, галоўным чынам Брытанскай імперыяй, з мэтай захопу Канстанцінопаля, вываду Турцыі з вайны і адкрыцця марскога шляху ў РасіюThe Encyclopaedia Britannica, Vol.7, Edited by Hugh Chisholm, (1911).
Перадгісторыя аперацыі
Пасля ўступлення ў Першую сусветную вайну Турцыі, стала відавочна, што авалоданне Дарданэламі дало б Антанце бясспрэчныя перавагі. Планы такой аперацыі разглядаліся ў 1906 годзе ў Брытанскім камітэце абароны, які палічыў аперацыю вельмі рызыкоўнай. Калі гэтае пытанне паўторна абмяркоўвалася ў 1915 годзе, было выказана меркаванне, што поспех магчымы толькі ў выпадку камбініраванага прымянення сухапутных і марскіх сілКоленковский А. К. Дарданелльская операция. — -: Гиз, 1930..
3 лістапада 1914 года лінейныя крэйсеры «Indefatigable» і «Indomitable» разам з французскімі браняносцамі «Suffren» і «Vérité» правялі кароткае бамбаванне фартоў праліва. Выпусціўшы 76 буйнакаліберных снарадаў і падарваўшы артылерыйскі склеп, караблі сышлі. Да гэтай дэманстрацыі туркі паставіліся сур’ёзна і ўзмацнілі абарону Дарданэл новымі міннымі загародамі і батарэямі.
2 студзеня 1915 года рускі Галоўнакамандуючы звярнуўся да саюзнікаў з просьбай правесці дэманстрацыю, якая магла б адцягнуць частку турэцкіх сіл з Каўказскага фронту. На наступны дзень адбылася нарада Кітчэнера з Чэрчылем, на якім было прынята рашэнне аб аказанні дапамогі Расіі. Эскадра саюзнікаў павінна была фарсіраваць Дарданэлы і прарвацца да Канстанцінопаля.
Расія з канца XIX стагоддзя распрацоўвала ўласную дэсантную аперацыю ў пралівах. У 1915 годзе абноўлены план аперацыі быў накіраваны на зацвярджэнне камандаванню, але яе ажыццяўленне было перанесена на 1917 год у сувязі з тым, што адпаведныя вайсковыя злучэнні былі адцянуты на Балканскі фронт. Каб падштурхнуць Расію да хутчэйшай высадцы ў пралівах, у сакавіку 1915 года брытанскі ўрад паабяцаў перадаць Расіі захоплены Канстанцінопаль разам з пралівамі.
План аперацыі і сілы бакоў
План аперацыі быў 11 студзеня прадстаўлены Чэрчылю віцэ-адміралам Кардэнам. Ён прадугледжваў 4 стадыіБольных А. Г. Морские битвы Первой мировой: Трагедия ошибок. — М.: АСТ, 2002: Разгром знешніх фартоў. Траленне мінных загарод і знішчэнне прамежкавых умацаванняў. Знішчэнне ўнутраных фартоў і ўмацаванняў. Выхад у Мармуровае мора. Гэты план Кардэна быў ухвалены вышэйшым кіраўніцтвам, і да Дарданэлаў была адпраўлена англа-французская эскадра, якая налічвала 80 вымпелаў. Сярод іх былі 16 браняносцаў, 1 лінкар, 1 лінейны крэйсер, 5 лёгкіх крэйсераў, 22 эсмінцы, 9 падводных лодак, 24 тральшчыка, 1 авіятранспарт і 1 шпітальнае судна. Самымі сучаснымі караблямі ў складзе эскадры былі лінкар «Queen Elizabeth» і лінейны крэйсер «», які павінен быў прадухіліць выхад германскага «Гебена» з Дарданэл. На лінкар ускладаліся вялікія надзеі: лічылася, што яго снарады калібра 381-мм змогуць разбурыць фарты ДарданэлВильсон x. Линкоры в бою. 1914—1918 гг. — М.: Изографус, ЭКСМО, 2002. — 432 стр..
На пасяджэнні Ваеннага Савета 28 студзеня было прынята канчатковае рашэнне: флот у Дарданэлах будзе дзейнічаць самастойна, без дапамогі арміі.
Турэцкаму камандаванню праз шпіёнаў стала вядома аб падрыхтоўцы аперацыі, таму яно неадкладна прыступіла да ўмацавання абароны праліваПервая мировая война на море — Мн.: Харвест; М.: ACT, 2001.
Пачатак аперацыі 19 лютага 1915 года англа-французскі флот (6 лінкараў, 1 лінейны крэйсер) пачаў абстрэл асманскіх фартоў, аднак нанесці якую-небудзь істотную шкоду абарончым збудаванням турак саюзнікі не змаглі.
25 лютага саюзнікі задушылі некаторыя турэцкія берагавыя батарэі і пачалі траленне мін у праліве. За тральшчыкамі рушылі 3 лінейных карабля. Аднак па ім неўзабаве быў адкрыты агонь з турэцкіх батарэй, з прычыны чаго англічанам і французам прыйшлося адысці.
На 18 сакавіка была прызначаная генеральная атака на Дарданэлы. Кардэна змяніў іншы брытанскі адмірал Дэ Робек. Саюзнікі атрымалі падмацаванні і цяпер звялі ўсе маючыяся на тэатры караблі ў 3 дывізіі. Аднак турэцкае камандаванне таксама ўмацавала фарты і павялічыла колькасць мін у праліве.
Атака 18 сакавіка
18 сакавіка ў 10 г. 30 хв. саюзныя караблі ўвайшлі ў праліў. Туркі падпусцілі ворага бліжэй і з пануючых вышынь адкрылі шквальны артылерыйскі агонь. Браняносцы «Сюфрэн» і «Agamemnon» атрымалі цяжкія пашкоджанні, а «Gaulois», «Bouvet», «Ocean», «Irresistible» падарваліся на мінах, выстаўленых напярэдадні турэцкім мінным загараджальнікам «Nusret» (апошнія тры караблі былі патоплены). У 18 гадзін брытанскі адмірал Дэ Робек аддаў загад спыніць аперацыю. Туркі панеслі нязначныя страты (было падбіта толькі 8 гармат на берагавых батарэях).
Працяг аперацыі Нягледзячы на правал аперацыі па фарсіраванню Дарданэл, саюзнае камандаванне не спыніла баявыя дзеянні. Новы план прадугледжваў высадку дэсанта для падаўлення турэцкіх берагавых батарэй. Для высадкі на Галіпалі было вырашана прыцягнуць не толькі англійскія і французскія, але таксама аўстралійскія, новазеландскія (АНЗАК), сенегальскія, індыйскія войскі і нават Яўрэйскі легіён. Агульная колькасць дэсанту дасягнула 81 000 чалавек і 178 гармат.
Для абароны Дарданэл туркамі была сфарміравана 5-я армія (генерал фон Сандэрс). Уся сістэма турэцкай абароны была ўзмоцнена, колькасць асманскіх войскаў у зоне праліваў была павялічана.
Высадка дэсантаў 25 красавіка 1915 года, брытанцы і іх саюзнікі пачалі высадку дэсанта на паўвостраў Галіпалі ў раёне мыса Гелес на некалькіх напрамках. Разам з асноўным напрамкам ўдару (форт Седдзюльбахір) нападаючыя распачалі шэраг адцягваючых манеўраў (фарты Арыбурн і Кумкале). Туркі (Эсад-паша) чакалі атакі і адказалі кулямётным агнём (таксама бераг быў умацаваны калючым дротам і міннымі загародамі), аднак брытанцам, нягледзячы на вялікія страты, усё ж удалося замацавацца на ўзбярэжжы.
На азіяцкім беразе ў раёне Кумкале высадзіліся французскія войскі пры актыўным удзеле рускай дэсантнай каманды крэйсера «Аскольд». Мэтай таксама было адцягненне сілаў праціўніка ад асноўнага месца дэсанту на паўвостраве Галіпалі. У першы дзень французам удалося ўзяць 2 вёскі, аднак падаспеўшыя часткі 3-й турэцкай дывізіі спынілі прасоўванне французаў. Французскія войскі назад былі пасаджаны на караблі і перавезены на еўрапейскі бераг. Камандзір рускай дэсантнай каманды лейтэнант С. Карнілаў за правядзенне аперацыі быў узнагароджаны ордэнам Святога Георгія, а таксама замежнымі ордэнамі Ганаровага легіёну і каралевы Вікторыі.
Пасля першага дня дэсантнай аперацыі страты саюзнікаў былі велізарныя: каля 18 000 чалавек. 5-я асманская армія практычна цалкам выканала сваю задачу. Для таго, каб канчаткова скінуць дэсанты праціўніка ў мора, асманскаму камандаванню не хапала сродкаў. Страты рускіх склалі толькі некалькі матросаў з дэсантнай каманды. Усе яны былі пахаваныя на міжнародных могілках у Галіпалі, на французскім участку.
Баявы атрад добраахвотнікаў з яшчэ нейтральнай тады Грэцыі узначальваў Паўлас Гіпарыс. Разам з англійскімі часткамі на паўвостраў высадзіўся і «Сіёнскі атрад паганятых мулаў» («Zion Mule Corps»), сфармаваны з добраахвотнікаў-яўрэяў для сумеснай з англічанамі барацьбы з Асманскай імперыяй.
Бітва за Крыцію Пасля высадкі дэсанту англа-французскае камандаванне прыняло рашэнне прасоўвацца ўглыб паўвострава. Галоўнай задачай англа-французскіх войскаў стаў захоп вёскі Крыція да прыбыцця дадатковых турэцкіх сіл на Галіпалі. 28 красавіка англа-французскія войскі пачалі наступ на Крыцію. Першапачаткова саюзныя падраздзяленні занялі ўскраіны Крыціі, аднак падаспеўшыя турэцкія падмацаванні спынілі прасоўванне англа-французаў. Лютыя баі за Крыцію працягваліся ўвесь дзень. Пасля таго як стала ясна, што Крыцію захапіць не атрымаецца, камандуючы аперацыяй Гамільтан аддаў загад аб спыненні бою.
У маі англа-французы паспрабавалі пашырыць плацдармы, аднак упартыя баі, якія доўжыліся ў маі, не прынеслі ім вынікаў. 6 мая саюзнікі зноў распачалі спробу захапіць Крыцію. Аднак пасля працяглых і кровапралітных баёў Крыція засталася ў руках асманскіх войскаў. 4 чэрвеня англа-французы зноў пачалі наступ на Крыцію. Першапачаткова саюзнікам удалося моцна прасунуцца наперад, але неўзабаве туркі з дапамогай палявой артылерыі спынілі прасоўванне саюзнікаў. 5 чэрвеня туркі правялі дзве буйныя контратакі, якія былі адбітыя, падчас гэтых нападаў быў цяжка паранены начальнік французскага корпуса генерал Гуро. Пазней было прынята рашэнне не падтрымліваць аперацыю сіламі флоту, якія былі адпраўленыя на базы.
Баі ў жніўні
Пасля гэтых няўдач саюзнае камандаванне прымае рашэнне павялічыць колькасць войскаў. Для гэтага ў Галіпалі былі перакінутыя яшчэ 5 дывізій. Высадка ў бухце Суўла пачалася 6 жніўня. Саюзныя войскі ў Габа-Цэпе, каб палегчыць становішча высаджваючыхся частак, перайшлі ў наступленне. Да 8 жніўня было высаджана 10 000 чалавек. У жніўні на ўсіх участках фронту завязаліся жорсткія баі. Аднак прасунуцца наперад англічанам не ўдалося. Нясучы цяжкія страты, яны прыпынілі свой рух. У канцы жніўня стала ясна, што Дарданэльская аперацыя трывае няўдачу.
Эвакуацыя 7 снежня Брытанскі ўрад аддае загад аб эвакуацыі саюзных войскаў з Галіпалі, якая завяршылася 9 студзеня 1916 года.
Страты Брытанская імперыя страціла забітымі, параненымі і прапаўшымі без вестак 119,7 тысяч чалавек. Аўстралія страціла 8709 салдат забітыміГаллиполи — сражение 1915 года Новая Зеландыя страціла 2721 салдат забітымі Францыя страціла 26,5 — 47 тысяч чалавек забітымі, параненымі, прапаўшымі без вестак і палоннымі Асманская імперыя страціла не больш за 186 000 чалавек забітымі, параненымі, прапаўшымі без вестак і палоннымі. Раней, па самым пэўным дадзеным, лічылася што турэцкая армія страціла 218 тысяч чалавек з іх 66 тысяч забітымі. Але сучасныя турэцкія гісторыкі Гюльчы і Альдаган пасля працяглай працы ў архівах пры нязменных агульных стратах павялічваюць колькасць загінуўшых да 101 279 человек. Чвэрць беззваротных страт прыпадае на зніклых без вестак.
Вынікі Перамога асманскай арміі ў Галіпала мела вялікае палітычнае і маральнае значэнне, паколькі развеяла міф як аб уласнай непаўнавартаснасці, так і аб перавазе еўрапейскіх праціўнікаў. Для турак жа ў гістарычнай памяці Галіпалійская бітва мае асаблівае значэнне яшчэ і таму, што адным з арганізатараў абароны Дарданэл быў Мустафа Кемаль, будучы заснавальнік і прэзідэнт Турэцкай Рэспублікі (Атацюрк). Шмат у чым дзякуючы поспеху Турцыі і Германіі Балгарыя ўступіла ў вайну на іх баку. Чэрчыль як ініцыятар аперацыі быў вымушаны сысці ў адстаўкуJay Winter. Legacy of the Great War: Ninety Years On. University of Missouri Press, 2009. Page 67..
Памяць
Памяць у Турцыі
Урачыстая цырымонія з нагоды 100-годдзя перамогі 24 красавіка 2015 года ў Турцыі прайшла ўрачыстая цырымонія з нагоды 100-годдзя перамогі ў бітве пры Чанакале. У цырымоніі прымалі ўдзел кіраўнікі дзяржаў 21 краіны, а таксама высокапастаўленыя асобы з больш чым 70 краін. Сярод іх — прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган, прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў, наследнік брытанскага пасаду Прынц Уэльскі Чарлз, якія выступілі з прамовайИльхам Алиев принимает участие в церемонии, посвященной 100-летию Победы при Чанаккале, в Турции // Официальный интернет сайт Президента Азербайджанской Республики. 24 апреля 2015..
На плошчы помніка «», дзе луналі дзяржаўныя сцягі краін-удзельніц бітвы, быў пастроены ганаровы каравул. Да помніка былі ўскладзены вянкі. Затым хвілінай маўчання была ўшанавана памяць загінуўшых у бітве Чанакале і Мустафы Кемаля Атацюрка, першага прэзідэнта Турцыі. Пасля гэтага прагучаў дзяржаўны гімн Турцыі, былі прачытаныя аяты з Карана і малітвы за спачын душы шахідаў.
Памяць у Аўстраліі і Новай Зеландыі