Хвастаколавыя, скаты-хвастаколы (Dasyatidae) — сямейства скатаў.

Апісанне Даўжыня це­ла (з хвастом) 60–400 см. Галава, це­ла і груд­ныя плаўнікі ўтвараюць ха­рак­тэр­ны для ска­таў пло­скі дыск шырынёй да 2,5 м. Жа­бер­ныя адтуліны на ніжнім баку це­ла. Спін­ных плаўнікоў няма або (рэд­ка) адзін малапрыкметны. Хваставая частка адасобленая, хвост тонкі, востраканцовы, даўжэйшы за цела; на ім адзін або некалькі зазубраных шыпоў з баразной, дзе ёсць клеткі з ядавітым сакрэтам (уколы хвастаколавых небяспечныя і для чалавека). Скура гладкая або ўкрытая нешматлікімі шыпікамі.

Пашырэнне Вядома да 100 відаўFishBase: specieslist of Dasyatidae:. Дон­ныя ры­бы, жывуць на шэль­фе і мел­каво­ддзях. Пашыраны ў трапічных і субтрапічных морах, сустракаюцца і ва ўмерана цёплых водах, прэсных вадаёмах.

Некаторыя хвастаколавыя аб'екты промыслу.

Асаблівасці біялогіі Кормяцца рыбай і прыдоннымі беспазваночнымі.

Яйцажывародныя.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Скаты