Прыстэла (Pristella maxillaris, Pristella riddlei) — рыба сямейства харацынід, адзіны від у родзе Pristella. Акварыумная рыба.

Апісанне Даўжыня 3—4 см, цела амаль празрыстае, серабрыстае. За жабернай накрыўкай на ім невялікая цёмная пляма, пасярэдзіне спіннога і анальнага плаўнікоў чорныя плямы з белаватай аблямоўкай. Хваставы плаўнік аранжавы, брушныя — празрыстыя, з белай аблямоўкай спераду.

Пашырэнне Пашырана ў невялікіх стаячых або малапраточных вадаёмах Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі. У Еўропу завезенаў 1920-я гады.

Асаблівасці біялогіі Чародная рыба.

Гадуюць у акварыумах «трапічнага лесу» з мяккай, злёгку кіслай вадой, багатай расліннасцю, неяркім асвятленнем.

Літаратура

Катэгорыя:Акварыумныя рыбы Катэгорыя:Харацыніды