Грузінская каліграфія (груз. ქართული კალიგრაფია картулі каліграпіа) — адзін з відаў выяўленчага мастацтва мастацкага напісання на грузінскай мове ва ўсіх гістарычных формах грузінскага пiсьма. Грузія мае шматвяковую традыцыю каліграфіі.
Гісторыя Грузія мае шматвяковую гісторыю каліграфічных школ. Вялікую ролю ў гэтым іграла Грузінская праваслаўная царква, дзе манахі стваралі манускрыпты і кнігі з апісаннем гістарычных падзейქართველ მხატვარ-კალიგრაფთა კავშირი. Адным з буйнешых цэнтраў каліграфіі было княства Тао-Кладжэці.
Таксама каліграфічныя працы ствараліся грузінскімі майстрамі за межамі Грузіі:
Бачкаўскі манастыр у Балгарыі; Манастыр Іверон на гары Афон у Грэцыі; Манастыр Святога Крыжа ў Іерусаліме; Святая Лаўра Савы Асвячонага ў Іўдзейскай пустыні; Манастыр Святой Кацярыны на гары Сінай.
Кожна год 14 красавіка ў Грузіі святкуецца «Дзень грузінскай мовы». У гэты дзень абвяшчаюць вынікі нацыянальных конкурсаў каліграфіі ў Грузінскім нацыянальным цэнтры рукапісаў.
Вядомыя каліграфы Грузіі Іакаў Цуртвелі (5-е ст.) Пётр Івер (5-е ст.) Мартвіры Сабацміндэлі (6-е ст.) Васіль Сабацміндэлі (8-е ст.) Мікаэлі (9-е ст.) Макарый Лецеці (9-е ст.) 10-е стагоддзе: Георгі Мэрчуле Стэфан Тбеці Міхаіл Мадрэкілі Еўфімій Афонскі Іаан Іверскі Баграт II Гаўрыіл Патараі Іаан-Зосім Іаан Бераі 11-е стагоддзе: Георгій Афонскі Міхаіл Мцералі Арсен Ніноцміндэлі Іаан Месветэ 12-е стагоддзе: Арсен Ікальта Георгі Додзісі Нікраі 16 і 17-е стагоддзі: Нікалоз Чолакашвілі Сулхан-Саба Арбеліані Мамука Тавакалашвілі Анфім Іверскі 18 стагоддзе: Давід Алексідзэ-Месхішвілі Георгій Авалішвілі Эраст Туркенстанішвілі 19 стагоддзе і да нашага часу: Аляксандр Сулханшвілі Ніна Сублаці (н.1995)
Галерэя
Спасылкі Georgian Calligraphy: About
Катэгорыя:Культура Грузіі Катэгорыя:Каліграфія