Чортаў камень Асташынскі — геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэнняПостановление Министерства природных ресурсов и охраны окружающей среды Республики Беларусь от 18 января 2008 г. № 4 Об объявлении некоторых геологических объектов в Гродненской области геологическими памятниками природы республиканского значения (з 1997). Знаходзіцца на паўднёвай ускраіне в. Асташын Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці.

Валун ружовага граніту рапаківі з уключэннем крышталёў палявога шпату (авоіды ад 1 да 3 см) і мускавіту. Даўжыня 3,6 м, шырыня 2,1 м, вышыня 0,9 м, у абводзе 9 м, аб’ём 3,6 м³, маса каля 10 т. Прынесены ледавіком 220—150 тыс. гадоў назад з Аландскіх астравоў Балтыйскага мора. Горная парода пры транспарціроўцы знаходзілася ў актыўнай зоне ледавіка, дзе набыла пляскатую, выцягнутую форму, падобную на цэглу. 3 валуном звязана шмат паданняў. У старажытнасці меў культавае значэнне.

Літаратура

Катэгорыя:Асташын Катэгорыя:Валуны Беларусі Катэгорыя:Геалогія Карэліцкага раёна Катэгорыя:Геалагічныя помнікі прыроды рэспубліканскага значэння Гродзенскай вобласці Катэгорыя:Культавыя камяні Катэгорыя:Славутасці Карэліцкага раёна