Дане́цк (; да 1924 і ў 1941—1943 гадах — Юзаўка, у 1923 годзе — ТроцкГеннадий Рыбченков. Наши имена чужих городов // «Украина-Центр» № 47 2008, у 1923—1941 і 1943—1961 гадах — СталінаУкраїнський радянський енциклопедичний словник. — 2-е видання. — Т. 1. — К., 1986.) — горад на паўднёвым усходзе Украіны, на рацэ Кальміўс.

Адміністрацыйны цэнтр Данецкай вобласці (намінальна, фактычна — Краматорск). Плошча 570,7 км². Насельніцтва 968,9 тыс. чал. (2012). Знаходзіцца за 600 км на паўднёвы ўсход ад Кіева. Вузел чыгунак і аўтамабільных дарог, аэрапорт.

З красавіка 2014 знаходзіцца пад кантролем прарасійскай часткова прызнанай Данецкай Народнай Рэспублікі. Данецк — развіты мегаполіс, вялікі прамысловы і фінансавы цэнтр, г. зв. «шахцёрская» сталіца.

Этымалогія назвы Горад атрымаў сваю назву ад рэчкі Северскі Данец, што цячэ на поўначы Данецкай вобласці.

Насельніцтва

Рэальная колькасць насельніцтва горада значна адрозніваецца ад насельніцтва ў межах не толькі праз агламератыўнасць, але і праз няўзгодненасць адміністрацыйных межаў паміж Данецкам і Макееўкай. Напрыклад, вялікія мікрараёны Данскі і Усходні апынуліся за межамі горада і юрыдычна не адносяцца да яго тэрыторыі. Рэальнае насельніцтва горада (без агламерацыі) складае каля 1,2 млн жыхароў.

1926 — 174 тыс. чал. 1939 — 474 тыс. чал. 1959 — 708 тыс. чал. 1971 — 891 тыс. чал.Донецк // 1991 — 1160,7 тыс. чал.Донецк // 2001 — 1033,4 тыс. чал.Про кількість та склад населення Донецької області за підсумками Всеукраїнського перепису населення 2001 года

Нацыянальны склад (2001)Всеукраїнський перепис населення 2001 года :

N Нацыянальнасць Колькасць Агул. вага (%) 1 Рускія 493 392 48,15 2 Украінцы 478 041 46,65 3 Беларусы 11 769 1,15 4 Грэкі 10 180 0,99 5 Яўрэі 5087 0,50 6 Татары 4987 0,50 7 Армяне 4050 0,40 8 Азербайджанцы 2098 0,20 9 Грузіны 2073 0,20 Іншыя 13 001 1,27 Разам 1 024 678 100,00

Эканоміка Эканоміку горада складаюць 200 прамысловых прадпрыемстваў з аб’ёмам вытворчасці больш за 5 млрд грн. і звыш 20000 прадпрыемстваў малога і сярэдняга бізнесу, на якіх працуюць каля 180 тысяч чалавек.

Прадпрыемствы па здабычы каменнага вугалю, чорнай і каляровай металургіі, машынабудавання (вытворчасць горнага, металургічнага і іншага абсталявання, лядоўняў, кабеля, веласіпедаў і інш.), хімічнай (заводы хімрэактываў, пластмас і інш.) і коксахімічнай, харчовай, лёгкай (у тым ліку баваўнянай) прамысловасці.

Адміністрацыйны падзел

Горад падзелены на 9 адміністрацыйных раёнаў: Будзёнаўскі раён Варашылаўскі раён Калінінскі раён Кіеўскі раён Кіраўскі раён Куйбышаўскі раён Ленінскі раён Пятроўскі раён Пралетарскі раён

Ва ўсіх раёнах горада створаны раённыя саветы, якія падпарадкаваны Данецкаму гарадскому савету.

Адукацыя і культура Данецкі нацыянальны ўніверсітэт

Спорт Футбольны клуб «Шахцёр» — пераможца кубка УЕФА 2009.

Вядомыя асобы Уладзімір Мікалаевіч Гапонаў (нар. 1939) — беларускі архітэктар. Іосіф Іосіфавіч Васілеўскі Раман Сямёнавіч Ваткін Дзмітрый Данілавіч Жарнасекаў (нар. 1959) — біяхімік. Доктар біялагічных навук. Сяргей Іванавіч Лебядзінскі (нар. 1959) — беларускі мовазнавец.

Спасылкі

Катэгорыя:Гарады Данецкай вобласці