Краязнаўства Беларусі ― вывучэнне элементаў гісторыі, геаграфіі, культуры, побыту, прыроды Беларусі ў цэлым, або горада, мястэчка, вёскі, помнікаў культуры і г. д. У самім слове «краязнаўства» заключана яго азначэнне. У навуцы краязнаўства дзеліцца на комплекснае, калі вывучаюцца ўсе з’явы ў іх узаемасувязі, дзе на геаграфічнай базе аб’ядноўваюцца веды гісторыі, геаграфіі, археалогіі, тапанімікі, тапаграфіі, геральдыкі, беларускай этнаграфіі, філалогіі, мастацтвазнаўства, і галіновае ― гістарычнае, этнаграфічнае, геаграфічнае і г. д.
Агульныя звесткі пра краязнаўства
Асноўныя метады краязнаўства ― збіранне дакументаў, прадметаў матэрыяльнай культуры, узораў фаўны і карысных выкапняў, пошукі гістарычных помнікаў і інш. Навуковы і ненавуковы падыход абумовіў міждысцыплінарны характар краязнаўства. Па словах Д. С. Ліхачова, «важная і выключна рэдкая асаблівасць краязнаўства, у тым, што ў яго няма „двух узроўняў“: для спецыялістаў і для шырокай публікі. Яно само па сабе папулярнае, і існуе пастолькі, паколькі ў яго стварэнні ўдзельнічаюць масы».
У Расійскай імперыі краязнаўства актывізавалася ў другой палове XIX ст., але першыя фрагментарныя апісанні сустракаюцца ў сярэдзіне XVI ст. У 1804 годзе заснавана , у 1845 годзе ўтварылася Рускае геаграфічнае таварыства. Многія даследчыкі Беларусі з’яўляліся яго членамі. У 1867 годзе ў Вільні пачаў дзейнічаць Паўночна-Заходні аддзел Рускага геаграфічнага таварыства, які працаваў да 1876 года. У 1846 годзе ў Санкт-Пецярбургу ўтварылася . Арганізацыйнымі цэнтрамі краязнаўчай працы з 1880-х гадоў сталі губернскія архіўныя камісіі. Вялікую даследчую і выдавецкую працу зрабіла Віленская навучальная акруга, якая выпусціла, у прыватнасці, «Археаграфічны зборнік дакументаў, якія адносяцца да гісторыі Паўночна-Заходняй Русі» ў 14 тамах (1867―1904). Зборнік склалі дакументы па гісторыі палітычнага складу, правоў і царквы ў XV―XIX стст., з мноствам звестак пра матэрыяльную культуру насельніцтва, уклад жыцця, звычаі. Тэрмін краязнаўства з’явіўся ў 1914 годзе. У СССР у 1920-я гады пад краязнаўствам разумелі метад сінтэтычнага вывучэння пэўнай тэрыторыі, якая вылучаецца па адміністрацыйных, гаспадарчых ці палітычных прыкметах. З 1960-х гадоў гэта ўжо комплекс навуковых дысцыплін, розных па метадах даследавання і па змесце, але ў сукупнасці ставілася за мэту ўсебаковае, у той ці іншай ступені, навуковае пазнанне краю. З 1980-х гадоў краязнаўства разглядалася як усебаковае пазнанне пэўнай тэрыторыі мясцовымі жыхарамі; пад усебаковым пазнаннем мелася на ўвазе вывучэнне гісторыі, прыроды, культуры і побыту.
У Беларусі склаліся тры арганізацыйныя формы краязнаўства: 1) дзяржаўнае ― якое ажыццяўляецца цэнтральнымі, абласнымі, гарадскімі, раённымі краязнаўчымі музеямі, архівамі, бібліятэкамі і навуковымі ўстановамі; 2) грамадскае (краязнаўцы-аматары, грамадскія арганізацыі, газеты); 3) школьнае.
Пачатак краязнаўства Беларусі Краязнаўства было звязана са з’яўленнем пісьменнасці, — з’явілася магчымасць зафіксаваць усе асаблівасці мясцовасці і перадаваць гэтыя апісанні наступным пакаленням, вызваляючы іх ад неабходнасці вывучаць і апрабаваць на практыцы тое, што ўжо зроблена папярэднікамі.
Першыя краязнаўчыя звесткі аб беларускай тэрыторыі можна сустрэць у летапісных крыніцах, хроніках, помніках эпіграфікі і літаратуры ранняга Сярэднявечча. «Аповесць мінулых гадоў», Лаўрэнцеўскі і Іпацьеўскі летапісы апавядаюць аб усходнеславянскіх плямёнах:
«адны прыйшлі і селі па Дняпры і назваліся палянамі, а іншыя — драўляне, таму што селі ў лясах, а іншыя селі паміж Прыпяццю і Дзвіною і назваліся дрыгавічамі, іншыя селі па Дзвіне і назваліся палачанамі па рацэ, што ўпадае ў Дзвіну і называецца Палата… Ад гэтых апошніх пайшлі крывічы».
Летапісы даюць звесткі аб першых полацкіх князях, гарадах на тэрыторыі цяперашняй Беларусі. У «Радзівілаўскім летапісу» сярод 617 мініяцюр ёсць дзве, прысвечаныя беларускім землям: «Бітва на Нямізе» і «Паланенне князя Усяслава Полацкага». Мініяцюры «» даюць уяўленне аб вобразе і вопратцы вялікіх князёў Вялікага Княства Літоўскага.
Мясцовае летапісанне зарадзілася на беларускіх землях у XII—XIV стагоддзях. Летапісцы прыводзілі ў сваіх працах звесткі, якія тычацца дадзенай мясцовасці, раскрывалі асаблівасці побыту, адносін паміж людзьмі, апісвалі прыродныя з’явы. Найбольш вядомыя, што дайшлі да нашага часу ― «Магілёўская хроніка» і «Віцебскі летапіс». Гістарычныя запісы вяліся таксама ў Навагрудку, Пінску, Слуцку і іншых гарадах Беларусі. У мясцовых летапісах апісваліся падзеі, якія тычыліся пераважна гісторыі асобнага ўдзельнага княства і яго сталіцы.
Сярод непасрэдна беларускіх летапісаў краязнаўчыя звесткі сустракаюцца ў «Баркулабаўскім летапісу» ― зводзе хранікальных матэрыялаў пра падзеі ад 1563 да 1608 года, сабраных з розных крыніц і перапісаных разам у другой палове XVII ст. Ёсць меркаванне, што аўтарам быў жыхар беларускага мястэчка Баркулабава, які належаў да праваслаўнага духавенства. Ён запісваў вядомыя яму падзеі, прычым уключаў у сваю хроніку запіскі іншых відавочцаў, розныя ўніверсалы, лісты і іншае.
З сярэдзіны XIV ст. у Вялікім Княстве Літоўскім пачалі фармавацца хронікі, у якіх у адрозненне ад летапісаў апісаны падзеі не толькі мясцовага, але і еўрапейскага маштабу, з частымі адступленнямі ад храналагічнай паслядоўнасці. Хронікі пісаліся па памяці або з выкарыстаннем дзённікавых запісаў. Аўтары шэрагу хронік вывучалі разнастайныя гістарычныя дакументы, што набліжае іх творы да гістарычных даследаванняў. У XV ст. беларускае летапісанне набыло новыя якасці і рысы. У летапісах таго часу выявіліся погляды грамадскіх сіл Беларусі і Літвы, якія ўсталі на бок вялікакняжай улады ў барацьбе супраць феадальнай раздробленасці за адзінства і магутнасць краіны. Вядомыя чатыры важныя гісторыка-літаратурныя летапісныя помнікі: «Летапісец вялікіх князёў літоўскіх», «Беларуска-літоўскі летапіс 1446 года», «Хроніка Вялікага Княства Літоўскага і Жамойцкага» і «Хроніка Быхаўца». У іх выкладзена гісторыя Вялікага Княства Літоўскага.
У XVI ст. беларуска-літоўскія летапісы паступова страцілі агульнарускі характар. У другой палове XVI ст. летапісанне спынілася, аднак летапісы і хронікі XV―XVI стагоддзяў яшчэ доўга перапісваліся. У «Хроніцы Быхаўца», як мяркуецца, створанай у 1550―1570-х гадах, досыць падрабязна выкладзены падзеі ВКЛ да пачатку XVI стагоддзя. «Магілёўская хроніка» стваралася з XVII па XIX стагоддзе, ахоплівала час з 1526 па 1856 гады і цяпер з’яўляецца важнай крыніцай па эканамічным і культурным жыцці Магілёва. У «Віцебскім летапісу Аверкі» маюцца каштоўныя звесткі па гісторыі Беларусі і Віцебска, асабліва пра падзеі канца XVII — пачатку XVIII стагоддзяў. У летапісе дадзены імёны членаў віцебскага магістрата 1597 года, віцебскіх ваяводаў 1516―1753 гадоў, розныя юрыдычныя матэрыялы. Летапісы і хронікі даюць шырокае поле дзейнасці для краязнаўцаў, якія вывучаюць гісторыю старажытнай Беларусі.
Краязнаўства Беларусі ў XV стагоддзі
Бургундскі дыпламат Жыльбер дэ Лануа падарожнічаў па Усходняй Еўропе ў 1413—1414 і 1421 гадах. Накіроўваўся паслом англійскага караля Генрыха V да вялікіх князёў Ягайлы і Вітаўта. У першую чаргу дэ Лануа цікавілі фартыфікацыйныя збудаванні Вялікага Княства Літоўскага, але ў яго дзённіках даволі шмат і этнаграфічных звестак.
Краязнаўства Беларусі ў XVI стагоддзі Каштоўнай краязнаўчай крыніцай служыць выдадзеная Віленскай археаграфічнай камісіяй пад рэдакцыяй дырэктара народных вучылішчаў К. І. Сніткі «Пісцовая кніга Пінскага і Клецкага княстваў, складзеная пінскім старостаю Станіславам Хвальчэўскім у 1552―1555 гг.» (Вільня, 1884). Па загадзе караля Жыгімонта Аўгуста пінскі і кобрынскі староста Лаўрын Война ў 1561―1566 гадах займаўся складаннем Пісцовай кнігі Пінскага староства. Гэта вылілася ў аб’ёмную працу, якая змяшчае розныя гісторыка-краязнаўчыя звесткі аб жыцці рэгіёна.
Рускі купец-паломнік адправіўся ў 1593 годзе ў Канстанцінопаль і Палесціну. Праязджаючы Мінск, ён пакінуў у дзённіку запіс: «Городок Менск древяной худ, в ыном месте развалился, величиною с Вязму, а под ним река Сыслан поменши реки Березыни, да пруды». Захаваліся ягоныя запісы і аб горадзе Слуцку: «Городок Слутьцк невелик, поменши Коломны, древяной, а около городка острог на городовое дело, а в остроге торги да двор церков каменная да полаты каменные, да на посаде ратуша велика каменная, а порусски полата, а под нею подклет и погребы, а над погребы с надворья лавки, а над лавками сверху светлицы, а живёт в той палате коньстянтиновской жилец, их судья, а политовски ивоит, а посаду в Констянтинове с Ростов, а река под ним Случь». Піша Карабейнікаў таксама пра Барысаў і Оршу.
Польскі гісторык XVI стагоддзя Мацей Стрыйкоўскі быў першым, хто зацікавіўся археалагічнымі старажытнасцямі Беларусі і Літвы. Займаючыся археалогіяй, па знойдзеных артэфактах ён спрабаваў вызначыць месцазнаходжанні паселішчаў і час іх існавання. Яго цікавілі гарадзішчы, замкі, цэрквы. Стрыйкоўскі быў знаёмы з архівамі і бібліятэкамі князёў слуцкіх і заслаўскіх. У Супрасльскім манастыры ён выявіў каля 200 рукапісаў. Вынікам яго краязнаўчай дзейнасці стала «Хроніка польская, літоўская, жамойцкая і ўсяе Русі» (, 1582), якая расказвае пра падзеі ў Рэчы Паспалітай да 1581 года. Хроніка з’яўляецца творчай кампіляцыяй папярэдніх хронік Яна Длугаша, Мацея Мяхоўскага і іншых. Праца выкарыстоўвалася ў хроніках XVII―XVIII стст.
Італьянец Аляксандр Гваньіні з 1550-х гадоў служыў ротмістрам у войску ВКЛ. Магчыма, ён аўтар помніка гістарыяграфіі XVI стагоддзя, які стаў крыніцай для беларускіх і ўкраінскіх хронік ― «Апісанне Еўрапейскай Сарматыі» (). Гэта першы твор, які пазнаёміў заходнееўрапейскага чытача з гісторыяй Вялікага Княства Літоўскага. Складзены на лацінскай мове ў першай палове 1570-х гадоў, ён расказвае пра Масковію, Польшчу, Літву і іншыя краіны, пра культуру і звычаі народаў (напрыклад, артыкул «Спосаб ворыва глебы і сяўбы на Белай Русі»). Апісаны горад Барысаў, замкі ў Оршы, Лагойску, Копысі.
У паэме беларускага паэта-лацініста Міколы Гусоўскага «Песня пра зубра» (1522) упершыню апісана беларуская прырода, дадзеная карціна палявання на зубра. На думку У. А. Калесніка, «Гусоўскі спадзяваўся ўвесці беларускае жыццё і гісторыю ў кантэкст гуманітарнай культуры Еўропы».
З 1581 года польскі гісторык-кальвініст Ян Ласіцкі жыў у Вільні, настаўнічаў у сям’і кашталяна мінскага Яна Глябовіча, затым пасяліўся ў Заслаўі. Вынікам назіранняў за жыццём Вільні, Заслаўя і Радашковіч стала яго праца «Пра рэлігію, ахвярапрынашэнне, вясельныя, пахавальныя абрады русінаў, маскавітаў і татараў…» (, 1582), дзе аўтар расказвае пра вопратку, ежу і абрады беларусаў, будынкі Вільні і Полацка. Пасмяротна выйшла яго праца «Пра багоў жамойтаў, іншых сарматаў і несапраўдных хрысціян» (, Базель, 1615), дзе ўтрымліваюцца першыя звесткі аб паганскіх вераваннях Літвы.
Успаміны аўстрыйскага дыпламата Сігізмунда Герберштэйна «Запіскі пра Масковію» былі напісаны пасля яго службовых паездак у Маскву і Ноўгарад у 1516―1517 і 1526―1527 гадах. У главе «Пра Літву» ён кажа пра багацце рэк, азёр і балот, пра нядобры клімат, падрабязна апісвае зуброў. Сацыяльны ўклад Вялікага Княства Літоўскага, відавочна, выклікае ў яго непрыманне: .
Краязнаўства Беларусі ў XVII стагоддзі
Аўстрыйскі пасланнік Аўгусцін Меерберг пісаў у справаздачы «Падарожжа ў Масковію»: «Зрабіўшы яшчэ 70 вёрст па лясістай пустыні, 5 кастрычніка мы прыбылі ў Менск, галоўны горад Менскага ваяводства, які размешчаны на пагорках і рацэ і ўдастоены гонару мець вярхоўны суд для ўсёй Літвы, акрамя Вільні, кожныя тры гады па чарзе з новагародскім. Сумным позіркам мы глядзелі на спусташэнне, учыненае гэтаму гораду маскавіцянамі . Далучаныя базыльяне, дамініканцы, бернардынцы пачалі ўжо там папраўляць свае разбураныя, святыя мясціны і цэрквы з дапамогай міласцяў набожных людзей. Айцы езуіцкай супольнасці таксама рыхтаваліся пакласці пачатак там свайго калегіума».
Чэх Бернгард Танер у складзе польскай амбасады ездзіў у Маскву. Ягоныя нататкі паведамляюць аб становішчы Мінска ў 1678 годзе: