Уса́ — рака ў Дзяржынскім і Уздзенскім раёнах Мінскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Нёман.
Назва Корань Us- звязваюць з індаеўрапейскім *aus- / *us- «блішчэць, ззяць», ад якога літоўскае aušra «зара», apy-ūšris «час перад світанкам», латышскае *Ūss (балцкае боства зары)Топоров В. Н. Балтийский элемент в гидронимии Поочья III // Балто-славянские исследования 1988—1996. Москва, 1997. С. 282—283.J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 86—87.. Балцкія гідронімы з коранем Us- / Uš- матываваныя блішчастасцю воднай паверхні, адпаведна назва Уса значыць «Блішчастая (рака)».
Гідраграфія Даўжыня 115 кмАгульная характарыстыка рачной сеткі Мінскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» . Плошча вадазбору 1345 км². Сярднегадавы расход вады ў вусці 6,3 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,3 ‰.
Пачынаецца за 0,8 км на захад ад вёскі Шышкі Дзяржынскага раёна, цячэ па паўднёвых схілах Мінскага ўзвышша, упадае ў Нёман за 0,5 км на ўсход ад вёскі Пад’ельнікі Уздзенскага раёна. Асноўныя прытокі: Вязенская, Рапуса, Уздзянка (злева), Ператуць (справа). Даліна звілістая, у верхняй частцы V-падобная (шырыня 300—500 м), ніжэй трапецападобная, пашыраецца да 2 км. Пойма двухбаковая, шырынёй 200—400 м, ніжэй упадзення Уздзянкі 1—2 км, перасечана старыцамі і асушальнымі каналамі. Рэчышча на працягу 5,5 км (ад вёскі Саковічы да вёскі Чэрнікаўшчына) каналізаванае, на астатнім працягу моцна звілістае. Шырыня ракі ў межань 7—10 м. Замярзае ў сярэдзіне снежня, крыгалом у сярэдзіне сакавіка. Каля вёскі Уса створана сажалка (плошча 0,08 км²).
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Рэкі Дзяржынскага раёна Катэгорыя:Рэкі Уздзенскага раёна