Джуліа Кірына Джаджолі (; , Рым - , Рым, Італія) - выбітны гісторык класічнага Рымскага і Этрускага мастацтва. Быў звязаны з фашызмам у Італіі.
Біяграфія
Джаджолі быў вучнем і памочнікам Эмануэля Лоўі і Радольфа Ланчані. Ён ваяваў у час Першай сусветнай вайны, падчас якой ён зрабіў публікацыю пра ізноў адкрытую статую Апалона з Веі ў 1916 годзе. У пасляваенныя гады займаў пасады ў Рымскім універсітэце, пачынаючы з 1923 года. Там ён атрымаў званне прафесара старажытнай тапаграфіі, а таксама класічнай гісторыі мастацтва. Ён стаў членам гарадскога савета ў 1935 годзе.
У полі ён раскопваў месцы, звязаныя з этрускамі, а таксама працаваў над фашысцкімі праектамі ў Рыме, у прыватнасці, раскопкамі Форума Аўгуста, і Маўзалея Аўгуста. Паколькі яго праца была праведзена ў асноўным у 1930-х гадах, ён прадэманстраваў неабходную вернасць фашызму і Беніта Мусаліні. Джаджолі лічыўся "галоўным археолагам рэжыму, які выкарыстаў сваі даследаванні, каб сцвярджаць, што нацыянальныя і гістарычныя мэты фашызму з'яўляюцца часткай бесперапыннай траекторыі Рымскай гісторыі". Пасля падзення дучэ ў 1943 годзе, Джаджолі вярнуўся ва ўніверсітэт і заснаваў часопіс Archeologia Classica ў 1948 годзе. Сярод яго вучняў быў , Масіма Палаціна, які пазней стаў першапраходцам як вучэбнай дысцыпліны.
Бібліяграфія
Corpus vasorum antiquorum. Italia. Museo nazionale di Villa Giulia in Roma. (1925ff) L’arte etrusca (1935) L'Arte greca 2 vols. (1955) Corpus vasorum antiquorum. Italia. Musei capitolini di Roma. (1962)
Катэгорыя:Археолагі Італіі