Віць — вадасховішча ў Хойніцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Тур’я.

Вадасховішча знаходзіцца каля вёскі Дуброва, за 20 км у напрамку на захад ад горада Хойнікі. Створана ў 1980 годзе. Плошча паверхні 0,51 км². Даўжыня 1,02 км, найбольшая шырыня 0,68 км. Найбольшая глыбіня 4,2 м. Даўжыня агараджальнай дамбы 1,76 км. Ваганні ўзроўню вады 3,2 м. Напаўняецца вадой з ракі Тур’я. Выкарыстоўваецца ў мэтах арашэння і рыбагадоўлі.

Літаратура  — С. 237.

Катэгорыя:Вадасховішчы Гомельскай вобласці Катэгорыя:Вадасховішчы Хойніцкага раёна

Спасылкі