Кантушоўка (ад ) — алкагольны напой, які змяшчае ад 40 да 60 % спірту і ад 6 да 10 % цукру. Вырабляецца з гарэлкі араматызаванай эфірнымі алеямі анісу (можна дадаваць і іншыя спецыі, напрыклад, кмен, каляндру), мёд і інш.).

З XVII стагоддзя быў любімым напоем польскай арыстакратыі. Назва паходзіць ад слова Кунтуш — доўгага паліто, якое мелі права насіць выключна шляхціцы, паступова распаўсюдзілася па ўсёй Аўстра-Венгрыі. У перыяд да першай сусветнай вайны гэта быў даступны напой, як пра гэта сведчаць шматлікія згадкі ў творах Яраслава Гашака, або Зігмунда ФрэйдаГашек и контушовка. На працягу XX стагоддзя спажыванне напою пайшло на спад. Яшчэ ў 80-я гады XX стагоддзя кантушоўку вырабляла нацыянальная кампанія Seliko Dolany Švejkovu kontušovku з выявай Швейка на этыкетцы, пасля знікнення кампаніі напой з чэшскіх крамаў знік. У цяперашні час яе вытворчасцю займаецца Seliko Dolany Švejkovu kontušovku у Просцеёве, сямейны завод Žufánek ў Boršicích і сямейная кампазія APICOR з Rudníku, якая таксама валодае гандлёвай маркай Švejkova kontušovka.

Спасылкі Афіцыйны сайт Слоўнік гатавання ежы Польскі рэцэпт

Катэгорыя:Польская кухня Катэгорыя:Алкагольныя напоі