Акадэмія нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь (АНБ) — вышэйшая навучальная ўстанова ў Мінску. Ажыццяўляе падрыхтоўку спецыялістаў на першай і другой ступені вышэйшай адукацыі ў сферы забеспячэння нацыянальнай бяспекі з ліку ваеннаслужачых, якія праходзяць ваенную службу па кантракце ў органах дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь.
Гісторыя Заснаваны 27 снежня 1946 года у Львове загадам міністра дзяржаўнай бяспекі СССР № 00563 як спецыяльная школа па падрыхтоўцы аператыўнага складу для органаў дзяржбяспекі. У навучальным працэсе нараўне са спецыяльнымі дысцыплінамі, значнае ў пасляваенны час месца займалі агульнаадукацыйныя прадметы. У красавіку 1952 года школа была пераўтворана ў спецыяльную навучальную ўстанову па падрыхтоўцы аператыўных работнікаў юрыдычнага профілю.
У снежні 1954 года па рашэнні ўрада школа пераведзена ў Магілёў, дзе з 1956 года пачала падрыхтоўку аператыўных работнікаў выключна на базе вышэйшай адукацыі. У 1957—1960 гадах школа ажыццяўляла падрыхтоўку супрацоўнікаў з веданнем замежнай мовы, а таксама перападрыхтоўку кадравага складу органаў дзяржбяспекі.
На працягу доўгага часу школа з’яўлялася адной з дзвюх навучальных устаноў, нараўне з Вышэйшай школай КДБ СССР імя Ф. Э. Дзяржынскага, якія рыхтавалі кадры для тэрытарыяльных органаў дзяржаўнай бяспекі.
У жніўні 1961 года школа пераведзена ў Мінск. Распараджэннем Савета Міністраў СССР ад 18 верасня 1964 года Мінская спецыяльная школа была пераўтворана ў Вышэйшыя курсы КДБ пры СМ СССР па падрыхтоўцы аператыўных работнікаў для тэрытарыяльных органаў дзяржаўнай бяспекі з гадавым тэрмінам навучання.
У 1988 годзе курсы перайшлі на новую праграму падрыхтоўкі з правам выдачы дыплома аб атрыманні вышэйшай спецыяльнай адукацыі.
У студзені 1992 года Вышэйшыя курсы КДБ СССР былі перададзены пад юрысдыкцыю Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь і сталі Вышэйшымі курсамі КДБ Рэспублікі Беларусь. У красавіку 1994 года Вышэйшыя курсы КДБ былі пераўтвораны ў Інстытут нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь.
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 10 кастрычніка 2022 г. № 355 «Аб Акадэміі нацыянальнай бяспекі» дзяржаўная ўстанова адукацыі «Інстытут нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь» рэарганізавана ў дзяржаўную ўстанову адукацыі «Акадэмія нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь»Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 10 кастрычніка 2022 г. № 355 «Аб Акадэміі нацыянальнай бяспекі».
Структура Функцыянуюць 12 спецыяльных кафедраў, дзейнічаюць два навукова-даследчыя аддзелы і дактарантура (ад’юнктура). Пераменны склад навучаецца на 3 факультэтах, дзе ажыццяўляецца падрыхтоўка, перападрыхтоўка і павышэнне кваліфікацыі кадраў. У інстытуце вядуць педагагічную і навукова-даследчую работу 1 акадэмік, 8 дактароў навук, 21 кандыдат навук, 9 прафесараў і 26 дацэнтаў.
Начальнікі Епіфан Фёдаравіч Буслоўскі (1954—1972) Віктар Іванавіч Воранаў (1972—1979) Іван Леапольдавіч Лысакоўскі (1979—1988) Уладзімір Антонавіч Собалеў (1988—1992) Станіслаў Нічыпаравіч Князеў (1998—2001) Мікалай Канстанцінавіч Рабчонак (2001—2007) Ігар Андрэевіч Бахматаў (2008—2010) Ігар Ніканавіч Кузняцоў (2010—2014) Іван Аляксеевіч Корж (2014—2016) Алег Валер’евіч Сталярчук (2016—2018) Вячаслаў Васілевіч Язерскі (2018—2020) Ігар Аляксандравіч Паўлюшчанка (2020 — лістапад 2021) Валянцін Аляксеевіч Платонаў (з лістапада 2021)
Вядомыя выкладчыкі Анатоль Паўлавіч Хількевіч (1934—2005) — беларускі філосаф.
Спасылкі ДУА «Інстытут нацыянальнай бяспекі Рэспублiкi Беларусь»
Катэгорыя:З’явіліся ў 1946 годзе Катэгорыя:1961 год у Мінску Катэгорыя:1946 год ва Украіне Катэгорыя:Вуліца Змітрака Бядулі (Мінск)