«Мацільда» — расійскі мастацкі фільм рэжысёра Аляксея Учыцеля. Жанр: гістарычная меладрама, якая распавядае аб адносінах балерыны Мацільды Кшасінскай і цэсарэвіча Мікалая Аляксандравіча.
Слоган фільма: «Таямніца дома Раманавых».
Запланаваны выхад фільма стаў прадметам грамадскага канфлікту, які разгарэўся з лістапада 2016 года. Складовымі часткамі канфлікту з’яўляюцца жорсткая палеміка, спробы забароны фільма, пагрозы кінапракатчыкам і падпалы кінатэатраў у шэрагу гарадоў Расіі.
Прэм’ера фільма адбылася 23 кастрычніка 2017 года ў Марыінскім тэатры ў Санкт-Пецярбургу.
У Беларусі фільм выйшаў у шырокі пракат 26 кастрычніка 2017 года. Праблемы з пракатам узніклі ў Магілёўскай вобласці, дзе экспертная камісія Магілёўскага дзяржаўнага прадпрыемства «Кінавідэапракат» абмежавала яго з улікам шматлікіх зваротаў і таго, што «Магілёўская вобласць — асаблівая для царскай сям’і». Карціну Учыцеля паказалі толькі ў адным кінатэатры Магілёва — «Кастрычніку», які не ўваходзіць у структуру «Кінавідэапраката», і адным кінатэатры Бабруйска — «Таварыш»Прокат «Матильды» в Могилеве ограничили из-за «царской семьи»..
Спасылкі Афіцыйны сайт
Катэгорыя:Фільмы Расіі 2017 года Катэгорыя:Фільмы-драмы Расіі Катэгорыя:Фільмы на рускай мове Катэгорыя:Гістарычныя фільмы Катэгорыя:Цэнзура ў Расіі Катэгорыя:Фільмы, музыку да якіх напісаў Марка Белтрамі