Вуліца Прытыцкага — магістральная вуліца ў Фрунзенскім раёне Мінска, адзін з галоўных гарадскіх радыусаў. Названа ў гонар Сяргея Прытыцкага (1913—1971), палітычнага дзеяча Заходняй Беларусі і БССР, лідара КПЗБ.

Пад вуліцай Прытыцкага праходзіць участак Аўтазаводскай лініі метро са станцыямі «Пушкінская», «Спартыўная», «Кунцаўшчына», «Каменная горка».

Размяшчэнне

Адміністрацыйны раён — Фрунзенскі, жылыя раёны: Захад, Красны Бор, Кунцаўшчына, Каменная горкаУлица Притыцкого.

Апісанне Накіравана з усходу на захад, праходзіць па другой лініі метро.

Працягвае вуліцу Кальварыйская (т-падобнае скрыжаванне з вуліцай Альшэўскага). Далей ад вуліцы на поўдзень пачынаецца вуліца Баліслава Берута, затым вуліцу перасякае праспект Пушкіна (с. м. Пушкінская), далей ад вуліцы Прытыцкага пачынаецца вуліца Данілы Сердзіча і ідзе на поўнач. Скрыжаванне з вуліцамі Бельскага (пераходзіць у вуліцу Жудро) — ст. м. Спартыўная. На поўнач пачынаецца вуліца П. Глебкі, затым, на поўдзень — вуліца Цімашэнка, потым на поўнач — вуліца Матусевіча. Далей — ст. м. Кунцаўшчына (пераход вуліцы Якубоўскага ў вуліцу Ляшчынскага), за якой — ст. м. Каменная горка. Далей на поўдзень пачынаюцца вуліцы акадэміка Жэбрака, Брыкета.

Канчаецца выхадам на МКАД.

Забудова thumb|300px|Вуліца каля ст. м. Каменная Горка Няцотны бок 3, 17, 19, № 19/А — рэстаран Burger King 21 № 23 — кінатэатр «Аўрора» (1987, арх. Б. Ларчанка, Н. Цямнова, Т. Кузміна, В. Клюковіч) Шматфункцыянальны гандлёва-забаўляльны цэнтр «Гулівер» (будуецца) № 27 — Лядовы Палац спорту Мінскай вобласці № 29 — гандлёва-забаўляльны цэнтр «Цівалі» № 35 — Беларуская дзяржаўная харэаграфічная гімназія-каледж 39, 41, 43, 45, 47, 49, 51, 59

№ 60/Б — Лінгвагуманітарны каледж. 60/А, 60/5, 60/4, 60/2, 60/1, №№ 62/В, 62/А, 62/5, 62/4, 62/3, 62/2, 62/1 — Мінскае вытворчае аб'яднанне вылічальнай тэхнікі (МВАВТ) 64/А, 64/Б, № 65 — Свята-Ефрасіннеўская царква (арх. М. Дзятко), царква ў гонар абраза Божай Маці «Усіх Гаротных Радасць» (будуецца, арх. М. Дзятко), Свята-Духаўская капліца (арх. У. Даніленка) 75, 77, № 79 — бізнес-цэнтр «Фарэнгейт» 83, 87, 89, 91, № 93 — супермаркет «АЛМІ» № 97Б — піцэрыя Pizza Foot № 101 — будаўнічы гіпермаркет «Мацярык» № 101А — рэстаран KFC 107,109, № 159 — рэстаран Burger King

Цотны бок № 2 — гатэль BonHotel 2/1, 2/2, 2/А, № 2/Б — кафэ Doner King 4, 6, 8, 8/А, 10, 12, 14, 16, 18/1, 18/2, 18/3, 18/4, 19/А, 20, 22, 24, 26, № 28/А — піцэрыя Sbarro № 28 — рэстаран McDonalds 30, 30/А, 32, 34, 36, 38, 40, № 42 — Бібліятэка-філіял № 14 імя Ф. Багушэвіча 44, № 46 — 7-я гарадская стаматалагічная паліклініка № 48, 50, 52, 54,

№ 56 — гандлёвы цэнтр (архітэктар У. В. Крывашэеў, інжынер А. Сак). № 58 (вуліца Пятра Глебкі, 5) — гандлёвы цэнтр «Скала» № 60/2 — будынак Белгазпрамбанка 60/Д, 60/В, 70, (вуліца Ляшчынскага, 1) — універсам «Заходні» 72, 74, 76, 78, 80, 82, 84, 86, 88, 90, 92, 94, 96, 98, 100, 102, 104, 106, 108, 110, 112, 114, 116, 118, 120, 122, 124, 126, 128, 132, 134, 136, 138, 140, 142, 144, 146, № 146 — рэстаран Texas Chicken 148, 150, 152 № 156 — гандлёва-забаўляльны цэнтр «Green City» (вуліца Каменнагорская, 3) — гіпермаркет «ProStore»

Паштовыя аддзяленніПочтовые отделения 106-к — 220017 (вул. Кунцаўшчына, 4) 2-28 — 220073 (вул. Альшэўскага, 11) 30-46 — 220082 (вул. Сердзіча, 10) 1-35 — 220092 (пр. Пушкіна, 28) 37-65, 48-60 — 220121 (вул. Прытыцкага, 56) 93-к — 220136 (вул. Адзінцова, 36, кор.1) 67-91, 62-104 — 220140 (вул. Прытыцкага, 78)

Помнікі

У 2009 годзе ў скверы на рагу з вуліцай Берута, каля Кальварыйскіх могілак, устаноўлены мемарыяльны знак звыш 14000 вязням Мінскага гета, якія былі рассталяныя нацыстамі каля гэтага месца (скульптары Алена Хараберуш і Леанард Пакульніцкі, пры ўдзеле ў эскізнай распрацоўцы і працоўнай мадэлі помніка Максіма Петруля«Мастацтва» № 7 (412). 2017 , архітэктар Леанід Левін«Мастацтва» № 5 (410). 2017 ).

Цікавыя факты У ноч на 10 жніўня 2020 г. падчас пратэстаў, звязаных з выбарамі 2020 года, на вуліцы адбываліся сутычкі АМАПа і пратэстуючых у раёне станцый метро "Пушкінская" і "Спартыўная" ў выніку якіх загінуў А.Тарайкоўскі і шэраг людзей былі параненыя.

Гл. таксама Вуліцы Мінска

Спасылкі

Вул.Прытыцкага з космасу На карце Прастытуткі з вул. Прытыцкага пайшлі ў напад на жыхароў

Катэгорыя:Вуліцы Мінска Катэгорыя:Фрунзенскі раён (Мінск)