Камуна́р — вадасховішча ў Калінкавіцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі, каля вёсак Убалаць, Зеляночы, Блажкі.

Вадасховішча пабудавана ў 1979 г. Плошча паверхні 0,38 км². Даўжыня 0,8 км, найбольшая шырыня 0,5 км, даўжыня агараджальнай дамбы 2,5 км. Найбольшая глыбіня 3,7 м. Аб’ём вады 1,08 млн м³. Ваганні ўзроўню вады на працягу года 1,5 м. Дно пясчанае.

Вадасховішча напаўняецца вадой за кошт сцёку ракі Абедаўка.

Літаратура  — С. 541.

Катэгорыя:Вадасховішчы Гомельскай вобласці Катэгорыя:Вадасховішчы Калінкавіцкага раёна