Брацкая магіла савецкіх воінаў — вайсковае пахаванне ў горадзе Мсціславе Магілёўскай вобласці. Размешчана ў парку Міру па вуліцы Леніна. Пахаваны 109 воінаў. Сярод іх — воіны 277-й і 344-й стралковых дывізій, якія загінулі ў верасні 1943 года ў баях пры вызваленні раёна і горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У 1959 годзе на магіле пастаўлены помнік — скульптура воіна.
Гл. таксама Брацкія магілы савецкіх воінаў на могілках Брацкая магіла савецкіх воінаў па вуліцы Дзяржынскага
Літаратура
Катэгорыя:Брацкія магілы Беларусі Катэгорыя:Славутасці Мсціслава