Мсціслаўскі дзяржаўны будаўнічы каледж (МДБК) — сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова ў г. Мсціславе Магілёўскай вобласці. Базавым прадпрыемствам з’яўляецца «Магілёўаблсельбуд». За 1966—2016 гг. падрыхтавана больш за 15 тысяч чалавекИстория Колледжа . Галоўны корпус размешчы па адрасе вул. Савецкая, 10.

Гісторыя

Будынак адміністрацыйнага корпуса быў пабудаваны ў 1830 годзе для дзяржаўных устаноў. Пасля спусташальных пажараў 1858 і 1863 гг., у 1880 годзе абгарэлы будынак па хадайніцтве губернскага начальства «саступлены» гораду для прыстасавання пад гарадское вучылішча. У 1912 годзе гарадское вучылішча было ператворана ў вышэйшае пачатковае. У 1918 годзе на базе вучылішча адкрываецца 1-я Савецкая яўрэйская школа (7 гадоў навучання), якая ў 1933 годзе перайменавана ў агульнаадукацыйную школу № 5, а ў 1946 годзе ў 3-ю сярэднюю школу.

У кастрычніку 1966 года адкрыта ГПТВ-92, якое рыхтавала кваліфікаваных будаўнікоў. Першым дырэктарам прызначаны Леў Якаўлевіч Гайбергер. Прыём ажыццяўляўся на базе 8 класаў на спецыяльнасці: муляр, тынкоўшчык-маляр-плітачнік, цясляр. Першы выпуск склаў 130 чалавек.

З 1974 года ў вучылішчы пачынаюць рыхтаваць кадры з сярэдняй адукацыяй. У 1980 годзе ўзнагароджана Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР. З 2000 года навучэнцы могуць атрымаць сярэднюю спецыяльную адукацыю.

30 красавіка 1998 года Мсціслаўскае ПТВ-92 будаўнікоў ператворана ў Мсціслаўскае вышэйшае прафесійнае вучылішча будаўнічага профіля. 1 верасня 2002 года ў Мсціслаўскі будаўнічы прафесійна-тэхнічны каледж, перайменаваны 13 лютага 2004 года ў Мсціслаўскі дзяржаўны будаўнічы прафесійна-тэхнічны каледж (МДБПТК).

У 2016 годзе ператвораны ў Мсціслаўскі дзяржаўны будаўнічы каледжАфіцыйны сайт .

Інфраструктура

Каледж размяшчаецца ў 5 навучальных карпусах, у якіх маецца 30 навучальных кабінетаў, 9 лабараторый, 16 майстэрняў. Акрамя таго, маецца інтэрнат на 400 месцаў, 2 актавыя залы, спартыўны комплекс, аўтадром, сталовая, 3 буфеты, музей і інш.

Спецыяльнасці

Аддзяленне тэхнічнай эксплуатацыі аўтамабіляў Прафесійна-тэхнічная адукацыя: «Тэхнічная эксплуатацыя пад’ёмна-транспартных сродкаў» (кваліфікацыя «Машыніст крана аўтамабільнага») «Вытворчасць будаўніча-мантажных і рамонтных работ» (кваліфікацыя «Стропальшчык») «Эксплуатацыя і рамонт аўтамабіляў» (кваліфікацыі «Вадзіцель аўтамабіля катэгорыі „С“») Сярэдняя спецыяльная адукацыя: «Тэхнічная эксплуатацыя аўтамабіляў» (кваліфікацыя «Тэхнік-механік»)

Аддзяленне прамысловага і грамадзянскага будаўніцтва Прафесійна-тэхнічная адукацыя: «Апрацоўчыя будаўнічыя работы» (кваліфікацыя «Тынкоўшчык») «Вытворчасць будаўніча-мантажных і рамонтных работ» (кваліфікацыя «Муляр») «Эксплуатацыя электронна-вылічальных машын» (кваліфікацыя «Аператар электронна-вылічальных машын») «Рэстаўрацыйна-аднаўленчыя работы» (кваліфікацыя «Рэстаўратар дэкаратыўна-мастацкіх афарбовак») Сярэдняя спецыяльная адукацыя: «Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва» (кваліфікацыя «Тэхнік-будаўнік»)

Спасылкі Афіцыйны сайт

Катэгорыя:Савецкая вуліца (Мсціслаў) Катэгорыя:Каледжы Беларусі Катэгорыя:Адукацыя ў Мсціславе Катэгорыя:1966 год у Беларусі Катэгорыя:Навучальныя ўстановы Магілёўскай вобласці