Рыгор Хацкелевіч Карпі́лаў (,  — , ) — вучоны ў галіне отарыналарынгалогіі. Доктар медыцынскіх навук (1938), прафесар (1938).

Біяграфія Нарадзіўся ў Мінску. У 1923 годзе скончыў медыцынскі факультэт 2-га Маскоўскага ўніверсітэта. З 1927 года асістэнт, дацэнт кафедры ў Беларускім дзяржаўным універсітэце і Мінскім медыцынскім інстытуце. У 1934—1941 гадах загадчык кафедры хвароб вуха, горла, носа ў Віцебскім медыцынскім інстытуце. У час Вялікай Айчыннай вайны кансультант ваенных шпіталяў. З 1944 года на пасадзе загадчыка кафедры ў Мінскім медыцынскім інстытуце.

Памёр у Мінску. Пахаваны на Вайсковых могілкахКарпилов Григорий Хацкелевич (06(18).06.1891—13.02.1949) // Сайт Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.

Сям’я Нарадзіўся ў сям’і Хацкеля Левіна і Рахіль Натанаўны Левітан. Сын, Віктар Рыгоравіч Карпілаў — вядомы беларускі кінарэжысёр.

Навуковая дзейнасць Р. Х. Карпілаву належаць працы па анатоміі, пытаннях клінікі і лячэння склеромы і іншых хвароб вуха, горла і носа. Аўтар больш за 30 апублікаваных навуковых прац.

Узнагароды Р. Х. Карпілаў узнагароджаны двума ордэнамі, у т.л. баявым, і медалямі.

Цікавыя факты

У жніўні 1946 года кіраваў лячэннем амерыканкі Рут Уолер (член місіі ЮНРРА ў БССР) на базе Мінскай бальніцы № 1;

Былы член ВКП(б). Пасля адмовы ад партбілета рыхтаваўся да арышту, якога не адбылося дзякуючы выратаванню кіраўніка НКУС БССР ад удушша рыбнай косткай, якая захрасла ў горле. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Літаратура

Карпилов Григорий Хацкелевич // Заведующие кафедрами и профессора Минского медицинского института (1921—1996) : биографический справочник / Н. Ф. Змачинская, М. В. Мальковец, А. Н. Пересада. — Минск, 1999. — С. 241—242. Карпилов Григорий Хацкелевич // История медицины Беларуси в биографиях ее врачей, XVII ― 1 пол. XX вв. : биобиблиографический справочник от А до Я / Кульпанович О. А. ― Минск, 2011. — С. 197. Карпилов Григорий Хацкелевич // Кто есть кто в Республике Беларусь, 2001. — Минск, 2001. — Т. 2. — С. 196.

Спасылкі Карпилов Григорий Хацкелевич (06(18).06.1891—13.02.1949) // Сайт Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта

Катэгорыя:Отарыналарынголагі СССР Катэгорыя:Отарыналарынголагі Беларусі Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Загадчыкі кафедраў БДМУ