Фрыдрых Зёнэкен (, 20 верасня 1848 года, Дрошэдэ (цяпер Ізерлон) — 2 ліпеня 1919 года, Бон) — нямецкі купец, прадпрымальнік, вынаходнік і графік.

Заснаваў фірму «Зёнэкен» і прыдумаў мноства канцылярскіх прылад. У гонар Зёнэкена названая вуліца ў горадзе Ізерлон.

Самае вядомае вынаходства Зёнэкена — дзіракол.

Вынаходствы і распрацоўкі Будучы вучнем, ён распрацаваў пасудзіну для чарніла з драўляным блокам для большай устойлівасці. У 1860 годзе ён стварыў новы шрыфт (Rundschrift), які стаў прыкладам для сучаснага нямецкага пісьма. школьнае пяро (Schulfeder III) 1886 год — развіццё папкі, якая стала папярэднікам сучаснай папкі-рэгістратарa вынаходства дзіракола (14 лістапада 1886 года падаў заяўку на атрыманне патэнта) 1889 год — аўтаручка з залатым пяром, хімічна стойкім да кіслот

Спасылкі

Катэгорыя:Вынаходнікі Германіі