Аканкагуа () — рака ў вобласці Вальпараіса Чылі.
Геаграфія Рака бярэ пачатак у Андах на вышыні 1430 метраў над узроўнем мора, пры зліцці рэк Хункаль (36 км) і Рыа-Бланка (35 км). Цячэ ў заходнім кірунку па шырокай даліне Валье-дэль-Аканкагуа, упадае ў Ціхі акіян на поўнач ад горада Вінья-дэль-Мар. На берагах ракі размешчаны гарады Лос-Андэс, Сан-Феліпэ, Ла-Калера, Кільёта і Канкон. Па даліне ракі пракладзена частка чылійскага ўчастка і асобныя ўчасткі шашы № 5 і шашы № 60.
Агульная плошча басейна ракі складае 7200 км², даўжыня ракі — 142 км (177 км, калі вытокам ракі лічыць выток ракі Хункаль).
Спасылкі Карта Чили, масштаб 1:19 000 000, ГУГК, 1986. Большой атлас мира, издательство «Ридерз Дайджест», 2007, с. 294-295, ISBN 978-5-89355-169-3 Río Aconcagua
Катэгорыя:Рэкі Чылі