Пляцень — плеценая агароджа з дубцоў, галін і будаўнічых матэрыялаў аналагічнай канструкцыі.

Пляцень можна зрабіць як гарызантальны, так і вертыкальны. У першым выпадку галіны пераплятаюць праз убітыя ў зямлю слупы. У другім — да слупоў прымацоўваюць тры гарызантальныя жэрдкі, паміж якімі ў далейшым прапускаюць то спераду, то ззаду дубцы. Чым таўсцейшыя дубцы, тым большая адлегласць павінна быць паміж апорнымі слупамі або жэрдкамі. Платы служаць 3-6 гадоў.

Для перапляцення бярэцца малады параснік любых кустоў таўшчынёй 2-5 см. Звычайна пляцень вырабляюць з вярбы; добра падыходзяць таксама, напрыклад, дубцы ляснога арэха або чарнаплоднай рабіны. Галіны павінны быць зрэзаныя ў дзень пляцення, паколькі калі яны высахнуць, то могуць пачаць ламацца пры перапляценні. Галіны могуць як ачышчацца ад кары, так і не. Для паляпшэння пляцення пажадана замачыць галіны ў вадзе на некалькі гадзін.

Дэкаратыўныя плятні могуць быць упрыгожаны падпорнымі сценкамі, вазонамі, кашпо і інш. малымі архітэктурнымі формамі. Таксама яны могуць візуальна гарманаваць з плеценай садовай мэбляй.

Платы, абмазаныя глінай і інш., выкарыстоўваліся як будаўнічы матэрыял пры будаўніцтве дамоў (напрыклад, мазанак), запруд і інш.

Катэгорыя:Драўняныя матэрыялы Катэгорыя:Драўляная архітэктура Катэгорыя:Агароджы