thumb|250px|Граніцы Вялікага Лондана і яго раёнаў на фоне гарадской забудовы. Бора Лондана () — адміністрацыйная адзінка Лондана раённага ўзроўню. 32 бора ўтвараюць цырыманіяльнае графства і рэгіён Вялікі Лондан, Сіці з'яўляецца асобным цырыманіяльным графствам з асобым статусам.
12 бора і Сіці утвараюць Унутраны Лондан (), астатнія 20 — Знешні Лондан ()Local government geography and history. Сіці не з'яўляецца раёнам, гэта адміністрацыйная адзінка з асобым статусам «Sui generis».
Чатыры раёны не выкарыстоўваюць абазначэнне Лонданскае бора () у сваёй назве. Адзін з іх — Вэстмінстэр — мае статус сіці і называецца City of Westminster. Тры раёны — Кенсінгтон і Чэлсі, Кінгстан-эпон-Тэмс і з 2012 года Грынвіч — маюць статус каралеўскіх бора (). Усе астатнія раёны маюць статус «бора».
Бора кіруюцца раённымі саветамі (). Вэстмінстэр, які мае статус сіці, кіруецца гарадскім саветам ().
Бора Лондана У спісе ў дужках прыведзены звесткі пра насельніцтва паводле перапісу 2011 года"Table 8a Mid-2011 Population Estimates: Selected age groups for local authorities in England and Wales; estimated resident population;" Перапіс насельніцтва Англіі і Уэльса, 2011 год, ONS Лонданскі Сіці (7 375) (не з'яўляецца бора) Вэстмінстэр (219 600) Кенсінгтон і Чэлсі (158 300) Хамерсміт і Фулем (182 400) Уондсуэрт (307 700) Ламбет (304 500) Саўтуарк (288 700) Таўэр-Хамлетс (256 000) Хакні (247 200) Іслінгтан (206 300) Камдэн (220 100) Брэнт (312 200) Ілінг (339 300) Хаўнслау (254 900) Рычманд-эпон-Тэмс (187 500) Кінгстан-эпон-Тэмс (160 400) Мертан (200 500) Сатан (191 100) Кройдан (364 800) Бромлі (310 600) Луішам (276 900) Грынвіч (255 500) Бекслі (232 800) Хаверынг (237 900) Баркінг і Дагенем (187 000) Рэдбрыдж (281 400) Ньюэм (310 500) Уолтэм-Форэст (259 700) Харынгі (255 500) Энфілд (313 900) Барнет (357 500) Харау (240 500) Хілінгдан (275 500)
Гісторыя thumb|400px|Адміністрацыйныя адзінкі Лондана да 1965 года. Сучасныя раёны Лондана былі ўтвораны паводле Закона аб кіраванні Лонданам ад 1963 года (). Яны пачалі функцыянаваць 1 красавіка 1965 года з утварэннем Вялікага Лондана (). Першыя выбары ў раённыя саветы былі праведзены ў 1964 годзе, аднак да наступнага гады гэтыя саветы былі фактычна «ценявымі» органамі ўлады.
Да ўтварэння Вялікага Лондана і падзелу яго на раёны на іх месцы існавалі ўтварэнні чатырох розных тыпаў: метрапальныя бора графства Лондан () — ва Унутраным Лондане; 17 гарадскіх раёнаў () — па перыферыі; муніцыпальныя бора (); 3 графскія бора () — Кройдан (), Уэст-Хэм () і Іст-Хэм ().
Ізноў утвораныя раёны маюць больш паўнамоцтваў, як скасаваныя метрапальныя бора, гарадскія раёны і муніцыпальныя бора, але менш, чым графскія бора.
Паміж 1965 і 1986 лонданскія раёны былі часткай двухузроўневай сістэмы кіравання, на першым узроўні якой знаходзіўся Савет Вялікага Лондана (, GLC). Аднак 1 красавіка 1986 года СВЛ быў скасаваны і ўся паўната ўлады перайшла да раёнаў, якія фактычна сталі унітарнымі ўтварэннямі (). Пасля ўтварэння ў 2000 годзе Адміністрацыі Вялікага Лондана, якая мае больш абмежаваныя паўнамоцтвы, як СБЛ, сфера ўлады раённых саветаў стала аналагічная саветам унітарных утварэнняў у іншых частках Англіі.
Лонданскі Сіці кіруецца сваім уласным органам улады — Лонданскай гарадской карпарацыяй, якая існавала задаўга да ўтварэння раёнаў.