Адкрыты чэмпіянат Паўночнай Ірландыі () — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры. Быў заснаваны ў 2016 годзе ў рамках «Серыі Хатніх Нацый» () і праходзіць у Белфасце. Адкрыты чэмпіянат Паўночнай Ірландыі стаў дзясятым рэйтынгавым турнірам у сезоне 2017/2018 і адным з дваццаці рэйтынгавых першынстваў у гэтым сезоне. Прызавы фонд турніру складае £366,000.
Турнір праходзіць на працягу тыдня ў лістападзе, а ў нядзелю гуляецца фінальны двубой спаборніцтва ў фармаце да дзевяці перамог у фрэймах.
У 2016 годзе першым пераможцам турніру стаў Марк Кінг, які выйграў свой першы рэйтынгавы тытул у кар'еры ва ўзросце 42 гадоў. Праз год пераможцам турніру стаў Марк Уільямс, здабыўшы 19-ы рэйтынгавы тытул у сваёй кар'еры.
Вынікі
Год Месца Пераможца Фіналіст Фінальны лік Паўфіналісты Чвэрцьфіналісты Прызавы фонд К-ць удзельнікаў 2016 Белфаст, Паўночная Ірландыя«Titanic Exhibition Centre» Марк Кінг Бары Хокінс 9:8 Энтані Хэмілтан Кайрэн Уілсан Марк Уільямс Майкл Уайт Марк Ален Хусэйн Вафаі Аюры Агульны: £366,000Пераможца: £75,000Найвышэйшы брэйк: £2,000 128 2017 Белфаст, Паўночная Ірландыя«Waterfront Hall» Марк Уільямс Янь Бінтаа 9:8 Эліат Слесар Лю Хаацянь Майк Дан Лі Юань Цянь Пэнфэй Роберт Мілкінс Агульны: £366,000Пераможца: £75,000Найвышэйшы брэйк: £2,000 128
Фіналісты турніру
Гулец 1 0 1 2017 — 1 0 1 2016 — 0 1 1 — 2017 0 1 1 — 2016
Пераможцы паводле краін
Краіна Першы тытулАпошні тытул Уэльс 1 1 2017 2017 Англія 1 1 2016 2016
Крыніцы
Спасылкі