Іван Паўлавіч Мінаеў (, , Расійская імперыя — , ) — рускі ўсходазнавец, заснавальнік рускай індалагічнай школы. Працы па будызме, філалогіі і лінгвістыцы, гістарычнай геаграфіі, фальклоры, сярэднявечнай і новай гісторыі Індыі.
З 1869 года дацэнт, з 1873 года прафесар Пецярбургскага ўніверсітэта, з 1871 года член Рускага геаграфічнага таварыства. Здзейсніў тры падарожжы (у 1874—1875, 1880, 1885—1886), падчас якіх наведаў Індыю, Цэйлон, Бірму і Непал. Навуковыя даследаванні Мінаева былі засяроджаныя на старажытнай, сярэднявечнай і новай гісторыі краін Паўднёвай Азіі (літаратура, філасофія, лінгвістыка, культура ў шырокім сэнсе, геаграфія, асабліва гістарычная, этнаграфія, фальклор).
Катэгорыя:Падарожнікі Расіі Катэгорыя:Географы Расіі