Toyota RAV4 — кампактны красовер японскага аўтавытворцы Toyota.
Адна з самых папулярных мадэляў свету. У 2021 і 2022 годзе была на першым месцы па колькасці прададзеных машын. Па выніках 2022 года пакупнікам было пастаўлена каля 1 016 000 адзінак, 43% з якіх былі прададзены ў ЗША і Канадзе, 33% — у Кітаі, 9% — у Еўропе.
Першае пакаленне (XA10; 1994—2000) thumb|left|Toyota RAV4 (1994—1998) Toyota RAV4 першага пакалення дэбютавала на аўтасалоне ў Жэневе ў 1994 годзе. Аўтамабіль меў пастаянны поўны прывад, незалежную падвеску ўсіх колаў, двухлітровы бензінавы рухавік (магутнасцю ад 120 да 180 к.с.), каробкі перадач — «механіка» або апцыянальны «аўтамат».
Спачатку прапаноўвалася толькі трохдзверная кароткабазная версія, але ў 1995 годзе на рынак выйшла пяцідзверная версія даўжынёй 4150 мм.
У 1998 годзе, адначасова з абнаўленнем красовера, з'явілася «кароткая» мадыфікацыя са здымным мяккім верхам над задняй часткай кузава.
Другое пакаленне (XA20; 2000—2005) thumb|200px Другое пакаленне RAV4 стала даўжэй і шырэй. Даўжыня пяцідзвернай версіі павялічылася да 4245 мм. Адкрытая версія знікла з мадэльнага шэрагу. Платформа і паўнапрывадная трансмісія засталіся ранейшымі, хоць на некаторых рынках быў даступны і пярэдні прывад з 1,8-літровым рухавіком.
Бензінавыя рухавікі (аб'ёмам 1,8-2,0 л магутнасцю 122-150 к.с.) атрымалі рэгуляванне фаз VVT. У 2001 годзе на еўрапейскі рынак прапанавалі версію з двухлітровым 115-моцным турбадызелем. Пасля рэстайлінгу 2003 года ў гаме з'явіўся бензінавы матор 2,4 л магутнасцю 161 к.с.
Каробкі перадач — 5-ступеньчатая механічная і 4-ступеньчатая аўтаматычная.
Трэцяе пакаленне (XA30; 2005—2012)
Toyota RAV4 трэцяга пакалення пазбавілася трохдзвернай версіі, стала буйней (4395 мм у даўжыню), а на некаторых рынках таксама прапаноўвалі падоўжаную да 4600 мм мадыфікацыю.
Для еўрапейскага рынку прапаноўваліся 2,0 і 2,4-літровыя бензінавыя маторы і 2,0 і 2,2-літровыя турбадызелі. Для ЗША: 2,5 л і V6 аб'ёмам 3,5 л.
На змену пастаяннаму поўнаму прываду прыйшоў падключаны. Аўтамабіль займеў новую трансмісію з мнагадыскавай муфтай у прывадзе задніх колаў, электраўзмацняльнікам руля і сістэмай стабілізацыі Integrated Active Drive. На асобных рынках RAV4 мог быць пярэднепрывадным з механічнай каробкай перадач, на ўсіх астатніх — паўнапрывадным, з 5- ці 6-ступеневай механічнай каробкай перадач, варыятарам Multidrive S або 4-дыяпазонным "аўтаматам".
Бяспека З-за страты кантакту ў ланцугу дапаможнага датчыка ўдару падчас франтальнага краш-тэсту Euro NCAP падушкі адкрыліся са спазненнем. Па ініцыятыве кампаніі Toyota быў праведзены паўторны ўдар аўтамабіля са змененай праводкай: ланцуг датчыка ўсё роўна быў пашкоджаны, але падушкі спрацавалі своечасова. У дадатак падушка абароны каленяў кіроўцы сябе не апраўдала — манекен прабіў яе да асновы і стукнуўся каленямі аб пярэднюю панэль.
Чацвёртае пакаленне (XA40; 2012—2018)
Чацвёртае пакаленне Toyota RAV4 было прадстаўлена ў 2012 годзе на аўтасалоне ў Лос-Анджэлесе. У параўнанні з папярэднікам колавая база вырасла на 10 сантыметраў, даўжыня — амаль на 20, акрамя таго аўтамабіль стаў на 3 сантыметры шырэй і на 2,5 сантыметры ніжэй. У параўнанні з папярэднікам адмовіліся ад двух варыянтаў даўжыні кузава і колавай базы — на мадэлі на ўсіх рынках была аднолькавая колавая база 2,66 м. Таксама адмовіліся ад знешняй устаноўкі запаснога кола, яно размяшчаецца пад падлогай багажніка. Аб’ём багажніка склаў 550 літраў, а пры складзенай задняй канапе і загрузцы да даху даступна 1750 літраў. Заднія дзверы цяпер сталі падымацца дагары, а не адкрывацца ўбок.
У красавіку 2015 года прадставілі абноўлены красовер RAV4. Публічная прэм’ера рэстайлінгавай мадэлі адбылася на Нью-Ёркскім аўтасалоне. Аўтамабіль атрымаў новую оптыку, бамперы, рашотку радыятара, абноўленую крышку багажніка, у салоне з’явілася іншая прыборная панэль. Таксама аўтамабіль атрымаў новы комплекс сістэм актыўнай бяспекі і версію з гібрыднай устаноўкайToyota показала в Нью-Йорке модернизированный кроссовер RAV4 // abw.by . На беларускім рынку прэзентацыя абноўленага RAV4 адбылася ў снежні 2015 годаБелорусский дилер Toyota презентовал новый RAV4 // abw.by .
На беларускім рынку для RAV4 прапаноўваліся тры рухавікі. Бензінавыя 3ZR-FE/FAE аб’ёмам 2,0 л (140 к.с.) і 2AR-FE аб’ёмам 2,5 л (180 к.с.), турбадызель 2AD-FTV 2,2 л магутнасцю 150 к.с. Існавала таксама гібрыдная мадыфікацыя з 2,5-літровым маторам 2AR-FXE, а на еўрапейскім рынку яшчэ прапаноўваліся 2,0-літровыя маторы (124 к.с.).
Базавыя маторы прапаноўваліся як з пярэднім, так і з сістэмай поўнага прывада Dynamic Torque Control AWD, а больш магутныя — толькі з поўным правадам.
Каробкі перадач — альбо 6-ступеньчатая механічная для базавых, альбо 6-дыяпазонная аўтаматычная каробка Aisin для больш магутных машын з 2,5-літровым бензінавым рухавіком (мадыфікацыя U760F), а таксама з 2,2-літровым турбадызелем (мадыфікацыя U660F). 2,0-літровыя бензінавыя версіі маглі абсталёўвацца варыятарам Multidrive S.
Падвеска: спераду McPherson, ззаду — з падвойнымі папярочнымі рычагамі.
2.0 2.0 2.5 2.2 Прывад поўны (пярэдні) поўны Даўжыня, мм 4570 Шырыня, мм 1845 Вышыня, мм 1670 Колавая база, мм 2660 Аб’ём багажніка, л 506–547 Дарожны прасвет, мм 197 Каэфіцыент аэрадынамічнага супору, Cx 0,323 Снаражданая маса, кг 1535–1565 (1465–1480)дадзеныя ў дужках — для пярэднепрывадных мадыфікацый 1570–1615 (1500–1525) 1610–1630 1640–1660 Поўная маса, кг 2080 (2000) 2110 (2050) 2130 2190 Рухавік бензінавы, з размеракаваным упырскам паліва; чатырохцыліндравы, радны дызельны; чатырохцыліндравы, радны Колькасць клапанаў 16 Аб’ём, см³ 1987 1987 2494 2231 Дыяметр цыліндра / Ход поршня, мм 80,5/97,6 80,5/97,6 90,0/98,0 86,0/96,0 Ступень сціску 10,0:1 10,0:1 10,4:1 15,7:1 Магутнасць 107 кВт / 146 к.с. пры 6200 аб/хв 107 кВт / 146 к.с. пры 6200 аб/хв 132 кВт / 180 к.с. пры 6200 аб/хв 110 кВт / 150 к.с. пры 3600 аб/хв Круцільны момант 187 Нм пры 3600 аб/хв 187 Нм пры 3600 аб/хв 233 Нм пры 4100 аб/хв 340 Нм пры 2000–2800 аб/хв Каробка перадач механічная, 6-ступеньчатая варыятар аўтаматычная, 6-ступеньчатая Пярэдняя падвеска незалежная, спружынная, McPherson Задняя падвеска незалежная, на падвойных папярочных рычагах Пярэднія тармазы дыскавыя, вентыляваныя Заднія тармазы дыскавыя Макс. хуткасць, км/г 180 185 Выдатак паліва, л/100 кмгорад/шаша/сярэдні 10,0 / 6,4 / 8,0 (7,7) 9,4 / 6,3 / 7,8 (7,4) 11,4 / 6,8 / 8,5 н.д. / н.д. / 6,5 Вікіды, CO2, г/км 185 (179) 182 (173) 198 172 Ёмістасць паліўнага баку, л 60
Бяспека
На краш-тэсце, праведзеным Euro NCAP, пры франтальным сутыкненні выявілі невялікае запазненне ў раскрыцці падушкі бяспекі кіроўцы. З-за гэтага галава вадзіцеля пры ўдары можа сутыкнуцца з рулявым колам. Хоць манекены не зафіксавалі крытычных пашкоджанняў, эксперты знялі балы за гэты тэст, адзначыўшы патэнцыйную магчымасць траўмы.
На краш-тэсце, праведзеным Амерыканскім страхавым інстытутам дарожнай бяспекі (IIHS) у 2013 годзе, аўтамабіль атрымаў найменшы бал за франтальны ўдар з малым 25-працэнтным перакрыццем з боку кіроўцы. Эксперты IIHS адзначылі, што падчас сутыкнення элементы канструкцыі аўтамабіля моцна прагнуліся ў салон. З-за гэтага левая нага манекена кіроўцы была заціснута. Таксама падчас выпрабаванняў выявілася, што галава манекена ледзь кранулася франтальнай падушкі бяспекі, пасля чаго саслізнула з яе налева, бо рулявая калонка ад удару адсунулася ў правы бок больш чым на 17 сантыметраў. У 2016 годзе IIHS правёў выпрабаванне з малым перакрыццем 25%, але ўжо з пасажырскага боку. Па выніках, RAV4 зарабіла кепскую адзнаку. Пярэдняя правая стойка пры ўдары зрушылася на 330 мм далей, чым левая пры аналагічным ўдары з боку кіроўцы. Манекен-пасажыр апынуўся заціснуты паміж сядзеннем і пярэдняй панэллю. З-за празмернай дэфармацыі правых дзвярэй, іх замок адкрыўся.
Пятае пакаленне (XA50; 2018—ц.ч.)
У сакавіку 2018 года на аўтасалоне ў Нью-Ёрку быў прадстаўлены красовер RAV4 пятага пакалення. У канцы кастрычніка 2019 года пачаліся продажы ў Беларусі.
Бяспека
Літаратура
Спасылкі "Третья" Toyota RAV4: хорошо или плохо? // abw.by Toyota RAV4 2016: Wa*, или Гармония превыше всего // abw.by Почему Toyota RAV4 выстрелил. Вспоминаем историю легендарного кроссовера, которому стукнуло 25 лет // abw.by
Катэгорыя:Аўтамабілі паводле алфавіта RAV4 Катэгорыя:Красоверы Катэгорыя:Аўтамабілі, прадстаўленыя ў 1994