Садрыдзін Айні (, сапраўднае імя — Садрыдзін Саід-Мурадзада, , кішлак Сактарэ, каля г. Гіджуван — ) — таджыкскі пісьменнік, грамадскі дзеяч і навуковец, аўтар прац па гісторыі і літаратуры народаў Сярэдняй Азіі. Сталінская прэмія другой ступені (1950) — за кнігу «Успаміны» («Бухара»). Ганаровы акадэмік АН УзССР (1943), 1-ы прэзідэнт АН Таджыкістана (з 1951).
Біяграфія Вучыўся ў бухарскіх медрэсэ. Пісаў на таджыкскай і узбекскай мовах. Прапагандаваў асветніцкія ідэі. Аўтар зборніка вершаў «Іскры рэвалюцыі» (1923). Талент выявіўся ў аповесці «Адзіна» (1924), раманах «Дахунда» (1930), «Рабы» (1935). Аўтар кніг «Успаміны» (т.1-4, 1949-54), прац па гісторыі і літаратуры народаў Сярэдняй Азіі, пра творчасць Рудакі, Ібн Сіна, Фірдаўсі, Саадзі, Наваі.
Літаратура