Лю́двіг Аляксе́евіч Чыбіраў (Цыбырты, ; года, Цхінвалі, Паўднёва-Асецінская аўтаномная вобласць) — паўднёваасецінскі палітычны дзеяч, першы Прэзідэнт Паўднёвай Асеціі (у 1996—2001 гадах).

Біяграфія У 1956 годзе скончыў з адзнакай гістарычны факультэт Паўночна-Асецінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя К. Л. Хетагурава. Этнограф, доктар гістарычных навук (з 1978 года), прафесар (з 1981 года) Рэктар Паўднёва-Асецінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута.

З кастрычніка 1993 года — Старшыня Вярхоўнага Савета Рэспублікі Паўднёвая Асеція — кіраўнік краіны. 16 мая 1996 года Л. А. Чыбіраў і Прэзідэнт Рэспублікі Грузія Э. Шэварнадзэ падпісалі ў Маскве Мемарандум аб мерах па забеспячэнні бяспекі і ўмацаванню ўзаемнага даверу паміж бакамі ў грузіна-асецінскім канфлікце. Гэты дакумент замацоўваў адмову бакоў ад ужывання сілы або пагрозы яе ўжывання для дасягнення сваіх мэт.

10 лістапада 1996 года абраны першым Прэзідэнтам Паўднёвай Асеціі. У 2001 годзе прайграў выбары Прэзідэнта Эдуарду Какойты.

Катэгорыя:Прэзідэнты Паўднёвай Асеціі Катэгорыя:Гісторыкі СССР Катэгорыя:Старшыні парламента Рэспублікі Паўднёвая Асеція Катэгорыя:Кавалеры ордэна Пашаны (Паўднёвая Асеція) Катэгорыя:Выпускнікі Паўночна-Асецінскага дзяржаўнага ўніверсітэта Катэгорыя:Этнографы СССР Катэгорыя:Дактары гістарычных навук