Дуб грузінскі (Quercus petraea iberica) — лісцевае дрэва, падвід дуба скальнага.

Апісанне

Гэта даволі буйное дрэва, якое вырастае да 20-25 метраў у вышыню або ў выключных выпадках — да 40 метраў. Quercus iberica вядомы сваім вельмі кароткім сцяблом і жалудамі, якія растуць парамі ці паасобку.

Арэал

Від родам з Каўказа (у тым ліку прыбярэжных рэгіёнаў паўночнага ўсходу Турцыі, Малой Азіі і Ірана)Georgian State (Soviet) Encyclopedia. 1986. Book 10. p. 483..

Дрэва шырока распаўсюджана па ўсіх сухіх рэгіёнах і, як правіла, не любіць празмерна вільготных або багністых глебаў, хоць і сустракаюцца вялікія гаі ў вільготных раёнах Заходняй Грузіі. Quercus iberica ўтварае дубовыя лясы разам з каштанам, грабам і клёнам. У большасці раёнаў гэты від дуба расце на вышынях 1500—2000 метраў над узроўнем мора, але ў некаторых выпадках ён можа быць знойдзены на вышынях да 1500—2000 метраў над узроўнем мора.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Дрэвы Катэгорыя:Дуб