Юрый Васілевіч Гаўрын (, пасёлак Зіядзін, Пахтачыйскі раён, Самаркандская вобласць, СССР — , Мінск) — беларускі мастак-жывапісец, манументаліст.
Біяграфія Пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны пераехаў з маці з Узбекістана ў Дуброўна Віцебскай вобласціВ Минске открылась выставка художника Юрия Гаврина .
У 1966 годзе скончыў Мінскае мастацкае вучылішча, у 1972 — Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут, аддзяленне манументальна-дэкаратыўнага мастацтва. Удзел у мастацкіх выстаўках пачаў браць з 1965 года. У 1978 стаў членам Саюза мастакоў БССР. Працаваў у галіне манументальна-дэкаратыўнага мастацтва і станковага жывапісу. 13 гадоў выкладаў жывапіс і малюнак у Інстытуце сучасных ведаў імя А. М. Шырокава, з 2011 года — дацэнтBelArtUnion. Выстаўка памяці мастака і педагога Юрыя Гаўрына .
З’яўляўся Ганаровым грамадзянінам горада Дуброўна з 2003 года.
Дачка Юрыя Гаўрына Лада Стэфановіч таксама стала мастаком-манументалістам.
Творчасць Выканаў роспіс «Медыцына» для будынка Мінскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута (1966), вітражы для Беларускага тэатра імя Якуба Коласа ў Віцебску (1988), у будынках Прамбудбанка і Нацбанка ў Гомелі (1989), кінатэатра «Цэнтральны» ў Мінску (1990), будынку Міністэрства абароны Расіі ў Маскве (1993).
Творы мастака знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва, Літаратурным музеі Максіма Багдановіча ў Мінску і фондах Беларускага саюза мастакоўАртДайджест — Минск. Фотоальбом «Художник Юрий Гаврин». Предисловие Татьяны Бембель .
Узнагароды Медаль «За заслугі ў выяўленчым мастацтве» Нагрудны знак «За ўклад у развіццё культуры Беларусі» Ганаровая грамата Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь «За значны асабісты ўклад у распаўсюджванне культурных дасягненняў Рэспублікі Беларусь у замежных краінах»
Выстаўкі 2008 — «Тэмпера», юбілейная выстаўка да 65-годдзя мастака, Музей сучаснага выяўленчага мастацтва 2012 — «Акно маёй душы», галерэя «Ла-Сандр арт», Мінск 2013 — персанальная выстаўка ў рамках ХХ фестываля песні і музыкі «Дняпроўскія галасы ў Дуброўне»Ганаровыя грамадзяне горада Дуброўна 2017 — мемарыяльная выстаўка, Палац мастацтва, МінскВыстава памяці мастака і педагога Юрыя Гаўрына
Фотагалерэя
Спасылкі
Катэгорыя:Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава Катэгорыя:Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Члены Беларускага саюза мастакоў Катэгорыя:Педагогі Беларусі Катэгорыя:Выкладчыкі Інстытута сучасных ведаў імя А. М. Шырокава