Вуліца Каліноўскага — вуліца ў Першамайскім раёне Мінска ў жылых раёнах Зялёны Луг і Усход.
Вуліца названа ў 1963 годзе ў адзначэнне 100-годдзя Паўстання 1863—1864 гадоў у гонар Кастуся Каліноўскага (1838—1864), рэвалюцыянера-дэмакрата, мысліцеля і публіцыста, кіраўніка Паўстання 1863—1864 гадоў на Беларусі і ў Літве.
Размяшчэнне Вуліца рацягнулася на 3,3 км ад Лагойскага тракту да праспекта Незалежнасці.
Забудова № 50, корпус 2 — будынак эксперыментальнай срэдняй школы № 137 імя П. М. Машэрава ў мікрараёне Усход-1 (1975—1978, архітэктары Э. Гальдштэйн, А. Лукомская, A. Сабалеўскі, Я. Дворак). № 55 — былы кінатэатр «Вільнюс» (1975, архітэктары Э. Левіна, Н. Краўкова, І. Сітнікава, С. Богін). № 54к1, 54к2, 54к3 — (архітэктары А. Белаконь, Н. Грачова, Г. Сысоеў, І. Папова, інжынеры А. Лур’е, М. Цюшко, М. Галкін, В. Перадзерый).
Спасылкі
Катэгорыя:Вуліцы Мінска Катэгорыя:Першамайскі раён (Мінск) Катэгорыя:Аб’екты, названыя ў гонар Кастуся Каліноўскага