Ёханес Роберт Рыдберг (; , Хальмстад — , ) — шведскі фізік. Замежны член Лонданскага каралеўскага таварыства (1919).

Біяграфія У 1879 годзе скончыў Лундскі ўніверсітэт. Дацэнт, а з 1901 года і прафесар гэтага ўніверсітэта.

Навуковы ўклад Рыдберг займаўся вывучэннем перыядычнай сістэмы элементаў і атамных спектраў. Рыдберг паказаў, што размяшчэнне ліній у атамных эмісійных спектрах можна апісаць формуламі, аналагічнымі формуле Бальмера для спектра вадароду. Пастаянная, якая выкарыстоўваецца ў гэтых формулах, названа яго імем.

Ушанаванне памяці У гонар Ёханеса Рыдберга быў названы адзін з кратараў на Месяцы, , а таксама рыдберг — пазасістэмная адзінка вымярэння энергіі, якая выкарыстоўваецца ў атамнай фізіцы і роўная энергіі іанізацыі атама вадароду.