Урсула Гертруда фон дэр Ляен (), па нараджэнні Альбрэхт (; ) — нямецкая палітык, міністр па справах сям’і (2005—2009), міністр працы і сацыяльных пытанняў (2009—2013), міністр абароны (з 2013). Першая жанчына на пасадзе міністра абароны Германіі.

Выбрана 16 ліпеня 2019 года на пасаду Старшыні Еўрапейкай камісіі. Заступіла на пасаду 1 снежня 2019 года. 18 ліпеня 2024 года пераабрана галавой Еўракамісіі на другі тэрмін.

Крытыка

«Пфайзергейт» У красавіку 2021 года газета The New York Times расказала пра канфідэнцыяльныя перамовы прэзідэнта Еўрапейскай камісіі Урсулы фон дэр Ляен з прадстаўнікамі менеджменту Pfizer. Па выніках перамоў было заказана больш доз вакцыны і па вышэйшай (на 25 %) цане. У студзені 2023 года газета The New York Times падала ў суд на Еўрапейскую камісію за тое, што выканаўчы орган Еўрапейскага саюза адмовіўся публікаваць перапіску паміж старшынёй Еўракамісіі Урсулай фон дэр Ляен і генеральным дырэктарам фармацэўтычнай кампаніі Pfizer Альбертам Бурлай. Раней нямецкая газета Bild падала шэраг іскаў супраць камісіі з патрабаваннем раскрыцця дакументаў, звязаных з перамовамі пра куплю вакцын супраць COVID-19, якія вырабляюцца Pfizer/BioNTech і AstraZeneca.

Зноскі

Катэгорыя:Старшыні Еўрапейскай камісіі Катэгорыя:Міністры абароны Германіі Катэгорыя:Міністры Германіі