Кэт Стывенс (, імя пры нараджэнні Стывен Дэметр Джоржуа, у 1978 годзе зменена на Юсуф Іслам; 21 ліпеня 1948, Лондан) — брытанскі спявак, аўтар песень і мультыінструменталіст, які ў 1970-х гадах прадаў 60 мільёнаў копій альбомаў, два з якіх (Tea for the Tillerman і Teaser and the Firecat) сталі тройчы плацінавымі ў ЗША. У 1979 годзе Кэт Стывенс пакінуў поп-сцэну, прыняў іслам і, узяўшы новае імя, Юсуф Іслам, прысвяціў сябе асветніцкай і дабрачыннай дзейнасці ў мусульманскай супольнасці. У 2006 годзе музыкант вярнуўся на сцэну і выпусціў свой першы (пасля 26-гадовага перапынку) альбом An Other Cup.

Дыскаграфія

Як Cat Stevens

1967: Matthew and Son 1967: New Masters 1970: Mona Bone Jakon 1970: Tea for the Tillerman 1971: Teaser and the Firecat 1972: Catch Bull at Four 1973: Foreigner 1974: Buddha and the Chocolate Box 1975: Numbers 1977: Izitso 1978: Back to Earth

Як Yusuf Islam

Альбомы пад гэтым псеўданімам пераважна ў стыле / дэкламацыя на тэму іслама, ў тым ліку створаныя аўтарам для дзяцей.

1995: The Life of the Last Prophet 1999: Prayers of the Last Prophet 2000: A Is for Allah 2001: Bismillah 2002: In Praise of the Last Prophet 2003: I Look I See 2008: I Look, I See 2 2014: The Story of Adam and Creation

Як Yusuf

2006: An Other Cup 2009: Roadsinger 2014: Tell 'Em I'm Gone

Як Yusuf / Cat Stevens

2017: The Laughing Apple 2020: Tea for the Tillerman 2 2023: King of a Land

Спасылкі Зборка артыкулаў і рэцэнзій

Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі Ivor Novello Awards Катэгорыя:Аўтары-выканаўцы Вялікабрытаніі