Еўдакі́я Ільі́нічна Ура́лава (, в. Сакалянка  — ) — беларускі савецкі дзяржаўны і партыйны дзеяч, наркам асветы БССР (1938—1941), міністр асветы БССР (1946—1947).

Біяграфія Член УКП(б)/КПСС з 1926. У 1921—1929 гадах — настаўніца, жаночы арганізатар валаснога камітэта УКП(б), інструктар Рослаўльскага павятовага камітэта УКП(б), народны суддзя горада Рослаўль.

У 1931 скончыла Вышэйшыя юрыдычныя курсы ў Маскве. З 1931 года на працы ў Полацкім гарадскім Судзе, у пракуратуры горада Полацк.

У 1937 па сакавік 1938 года 2-і сакратар Полацкага акруговага камітэта, далей 1-ы сакратар Полацкага раённага камітэта КП(б) Беларусі.

З 1938 года ўзначаліла Народны камісарыят асветы БССР, пасля стала першым міністрам асветы Беларускай ССР (займала пасаду па 1947).

У 1948—1950 гадах — намесніца старшыні Беларускага рэспубліканскага таварыства па распаўсюджванню палітычных і навуковых ведаў.

У 1950—1958 гадах — намесніца старшыні СМ БССР.

Абіралася дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР 2-га склікання, член Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР (1946—1950). Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1938—1947 і 1951—1959 гадах. Член ЦК КПБ у 1938—1949 і 1952—1960 гадах. У 1954 скончыла Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС.

Памерла ў 1985 годзе.

Літаратура

Уралова Евдокия Ильинична. Справочник по истории Коммунистической партии и Советского Союза 1898—1991

Катэгорыя:Міністры асветы БССР Катэгорыя:Народныя камісары асветы БССР Катэгорыя:Выпускнікі ВПШ пры ЦК КПСС Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 2-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 1-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 3-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 4-га склікання Катэгорыя:Намеснікі Старшыні Савета Міністраў БССР Катэгорыя:Члены ЦК КПБ Катэгорыя:Члены Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Катэгорыя:Першыя сакратары райкамаў КПБ