Сысо́ла (Фасмер М. Р. Этимологический словарь русского языка. — М.: Прогресс, 1964—1973.) — рака ў Расіі, у Рэспубліцы Комі, левы прыток ракі Вычагда (басейн Паўночнай Дзвіны).

Даўжыня ракі 487Государственный водный реестр РФ км, плошча вадазбору 17 200 км². Сярэдні расход вады за 318 км ад вусця каля 33 м³/с. Жыўленне змяшанае, з перавагай снегавога. Разводдзе з 2-й паловы красавіка да сярэдзіны чэрвеня. Замярзае ў канцы кастрычніка — лістападзе, адкрываецца ў канцы красавіка — пачатку траўня.

Найбуйнейшыя прытокі — Ком, Тыб’ю, Вялікая Візінга (левыя); Ныдым, Лэп’ю, Поінга (правыя).

Сысола пачынаецца на Паўночных Увалах, на мяжы Рэспублікі Комі і Кіраўскай вобласці. У месцы ўпадзення Сысолы ў Вычагду знаходзіцца сталіца Рэспублікі Комі — горад Сыктыўкар. Рака суднаходная на адлегласці 323 км ад вусця (да сяла Койгарадок).

Літаратура

Спасылкі Государственный водный реестр РФ Фасмер М. Р. Этимологический словарь русского языка. — М.: Прогресс, 1964—1973. Susola At Pervomaisky // A Regional, Electronic, Hydrographic Data Network For the Arctic Region (R-ArcticNET) Рулёва С. Н. Сысола // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»

Катэгорыя:Рэкі Рэспублікі Комі Катэгорыя:Басейн Паўночнай Дзвіны