Канфу́цый, ці Кун-цзы (, радзей ) — кітайскі філосаф, культавая постаць кітайскай культуры, заснавальнік канфуцыянства.
Яго павучанні, запісаныя слухачамі і паслядоўнікамі, склалі працу «Гутаркі і суджэнні» (论语, ). На працягу многіх стагоддзяў кожны адукаваны кітаец павінен быў у дзяцінстве вывучыць на памяць гэтую кнігу і кіравацца ёю ў сваім жыцці. З II ст. да н.э. канфуцыянства стала дзяржаўнай ідэалагічнай дактрынай, а ён сам быў кананізаваны і абвешчаны настаўнікам 10 тысяч пакаленняў. Яго культ афіцыйна падтрымліваўся да кітайскай буржуазнай рэвалюцыі (1911).
Да перамогі легізму школа Канфуцыя была толькі адным з многіх кірункаў у інтэлектуальным жыцці Змагарных Царстваў, у перыяд, вядомы пад назвай Сто школ. І толькі пасля падзення Цынь адроджанае канфуцыянства дасягнула статусу дзяржаўнай ідэалогіі, якая захавалася да пачатку XX стагоддзя, толькі часова саступаючы месца будызму і даасізму. Гэта прывяло да ўзвялічвання фігуры Канфуцыя і ўлучэння яго ў рэлігійны пантэон.
Імёны Радавое і асабістае імёны Канфуцыя былі адпаведна Кун Цю (). Яго другое імя было Чжун-ні (). У кітайскай мове ён найчасцей вядомы як Кунцзы (, літаральна «Настаўнік Кун»).. Ён таксама вядомы пад пачцівым імем Кун Фуцзы (, літаральна «Вялікі Настаўнік Кун»). Лацінізаванае імя «Confucius» утворана ад «Кун Фуцзы» і было ўведзена ва ўжытак у 16 ст. езуіцкімі місіянерамі ў Кітаі, найбольш імаверна, Матэа Рычы.
У Лунь юй ён часта ўзгадваецца проста як «Настаўнік» ().
Жыццё Лічыцца, што Канфуцый жыў паміж 551 і 479 да н.э.. Канфуцый нарадзіўся ў горадзе Цюфу кітайскага княства Лу (кіт. 鲁) пад імем Кун Цю. У дзесяць гадоў юнак Канфуцый стаў сіратой.
Канфуцый заснаваў школу фiласофіі, у цэнтры яго вучэння знаxодзiцца парадак, дасягнуць якога можна, стаўшы высокамаральным мужам (цзюнцзы, 君子). У 60-гадовым узросце Канфуцый вяртаецца дадому з падарожжа па Кітаю i сістэматызуе лiтаратурную крыніцу мiнулага — Шы цзін (Кнiгу Песень 詩經).
Вучэнне Вучэнне Канфуцыя закранае рэлiгійны, фiласофскi i грамадска-палiтычны светапогляды, прычым у грамадскай i палiтычнай этыцы на пярэдні план выступаюць нормы паводзін. Чатыры фундаментальныя паняццi яго вучэння: гуманнасць (仁 Жэнь), справядлівасць (義 Йi), шанаванне бацькоў (孝 Сяо) i рытуал (禮 Лi).
У цэнтры яго вучэння — пытанні маральных паводзін, выхавання і кіравання дзяржавай. Асноватворным прынцыпам яго этыкі з'яўляецца паняцце «жэнь» — чалавечнасць, гуманнасць, чалавекалюбства. Яно разглядалася як вышэйшы закон узаемаадносін людзей у грамадстве і сям'і. Лічылася, што дасягнуць такога стану чалавек можа шляхам пастаяннага самаўдасканалення на аснове выканання завешчаных правіл этыкі: з павагай ставіцца да старэйшых па ўзросце і грамадскім становішчы, шанаваць бацькоў, быць адданымі радзіме, любіць людзей. Дзяржаўнае кіраванне таксама павінна грунтавацца на гуманных пачатках і клопаце пра людзей. Лепшым метадам кіравання людзьмі з'яўляецца не прымус, а прыклад і перакананне. Разам з тым Канфуцый меркаваў, што кожны абавязаны строга выконваць прадпісанае яму і займаць сваё месца ў грамадскай іерархіі.
Пяць пастаянстваў праведнага чалавека Жэнь (仁) — «чалавечы пачатак», «любоў да людзей», «чалавекалюбства», «літасць», «гуманнасць». Гэта — чалавечы пачатак у чалавеку, які з'яўляецца адначасна яго абавязкам. Немагчыма сказаць, што ўяўляе сабою чалавек, не адказаўшы адначасова на пытанне пра тое, у чым складаецца яго маральнае пакліканне. Інакш кажучы, чалавек ёсць тое, што ён сам з сябе стварае. Як Лі вынікае з І, так І вынікае з Жэнь. Прытрымлівацца Жэнь значыць кіравацца спагадай і любоўю да людзей. Гэта тое, што адрознівае чалавека ад жывёлы, то-бок тое, што супрацьстаіць звярыным якасцям дзікасці, подласці і жорсткасці. Пазней знакам нязменнасці Жэнь стала Дрэва. І (义 [義]) — «праўда», «справядлівасць». Хоць прытрымліванне І з уласных інтарэсаў не з'яўляецца грахом, праведны чалавек трымаеца І, бо гэта слушна. І заснаванае на ўзаемнасці: так, справядліва шанаваць бацькоў у падзяку за тое, што яны цябе выгадавалі. Ураўнаважвае якасць Жэнь і надае высакароднаму чалавеку патрэбную цвёрдасць і строгасць. І супрацьстаіць эгаізму. «Высакародны чалавек шукае І, а нізкі — карысці». Учыннасць І пасля была ўвязаная з Металам. Лі (礼 [禮]) — даслоўна «звычай», «абрад», «рытуал». Вернасць звычаям, выкананне абрадаў, прыкладам, павага да бацькоў. У больш агульным сэнсе Лі — кожная дзейнасць, скіраваная на захаванне асноў грамадства. Знак — Агонь. Слова «рытуал» — не адзіны беларускі эквівалент адпаведнага кітайскага тэрміна «Лі», які можа быць перакладзены таксама як «правілы», «цырымоніі», «этыкет», «абрад» ці, дакладней, «звычай». У самым агульным выглядзе пад рытуалам маюцца на ўвазе пэўныя нормы і ўзоры годных у грамадстве паводзін. Яго можна вытлумачыць як своеасаблівую змазку сацыяльнага механізма. Чжы (智) — цвярозы розум, разважнасць, «мудрасць», рассудлівасць — уменне прадугледзець вынікі сваіх дзеянняў, паглядзець на іх з боку, у перспектыве. Ураўнаважвае якасць І, папярэджваючы ўпартасць. Чжы супрацьстаіць дураце. Чжы ў канфуцыянстве асацыявалася з элементам Вады. Сінь (信) — шчырасць, «добры намер», натуральнасць і сумленнасць. Сінь ураўнаважвае Лі, папярэджваючы крывадушнасць. Сінь адпавядае элемент Зямлі. Маральныя абавязкі, паколькі яны матэрыялізуюцца ў рытуале, робяцца справай выхавання, адукацыі, культуры. Гэтыя паняткі ў Канфуцыя не былі размежаваныя. Усе яны ўваходзяць у сэнс катэгорыі «вэнь» (спачатку гэта слова азначала чалавека з размаляваным тулавам, татуяванкай). «Вэнь» можна вытлумачыць як культурны сэнс чалавечага быцця, як выхаванасць. Гэта не другаснае, штучнае ўтварэнне ў чалавеку і не яго першасны, натуральны пласт, не кніжнасць і не прыроднасць, а іх арганічны сплаў.
Гл. таксама Чжу Сі
Крыніцы
Літаратура
Чалавек і грамадства: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1998. ISBN 985-11-0108-7 Семененко И. И. Афоризмы Конфуция. М., 1987. Переломов Л. С. Конфуций: жизнь, учение, судьба. М., 1993. Зороастр. Будда. Конфуций. Магомет. Киев, 1991. Будда Шакьямуни. Конфуций. Мухаммед. Франциск Ассизский: Биогр. повествования. Челябинск, 1995. Буранок С. О. Проблема интерпретации и перевода первого суждения в «Лунь юй» // Научная конференция «Интеллектуальная культура исторической эпохи» УрО РОИИ, Екатеринбург, 26-27 апреля 2007 г. Васильев В. А. Конфуций о добродетели // Социально-гуманитарные знания. 2006. № 6. С.132-146. Головачёва Л. И. Конфуций о преодолении отклонений при просветлении: тезисы // XXXII научная конференция «Общество и государство в Китае» / Институт востоковедения РАН. М., 2002. С.155-160. Головачёва Л. И. Конфуций о цельности // XII Всероссийская конф. «Философии Восточно-Азиатского региона и современная цивилизация» / РАН. Ин-т Дал. Востока. М., 2007. С. 129—138. (Информ. материалы. Сер. Г; Вып.14) Головачёва Л. И. Конфуций поистине непрост // XL научая конференция «Общество и государство в Китае». М., 2010. С.323-332. (Учён. зап. / Отд. Китая; Вып.2) Го Сяо-ли. Мир трансцендентный и мир действительный: сравнительный анализ культурного мышления через призму произведений Достоевского, Конфуция и Лао-цзы // Вопросы философии. 2013. № 3. С.103-111. Гусаров В. Ф. Непоследовательность Конфуция и дуализм философии Чжу Си // Третья научная конференция «Общество и государство в Китае». Тезисы и доклады. Т.1. М., 1972. Илюшечкин В. П. Конфуций и Шан Ян о путях объединения Китая // XVI Научная конференция «Общество и государство в Китае». Ч.I, М., 1985. С.36-42. Карягин К. М. Конфуций, его жизнь и философская деятельность : биографический очерк / с портр. Конфуция, гравир. в Лейпциге Геданом. — СПб.: Типография Ю. Н. Эрлих, 1891. — 77, с., л. ил., портр. (Жизнь замечательных людей : биографическая библиотека Ф. Павленкова) Кобзев А. И. Конфуций против Конфузия с глинозёма, или Уточнение данных о первом китайском философе и его главном произведении // Философские науки. 2015. № 2. С.78-106. Кравцова М. Е., Баргачева В. Н. Культ Конфуция // Духовная культура Китая. — М., 2006. T.2. С.196-202. Кычанов Е. И. Тангутский апокриф о встрече Конфуция и Лао-цзы // XIX научная конференция по историографии и источниковедению истории стран Азии и Африки. — СПб., 1997. С.82-84. Лукьянов А. Е. Лао-цзы и Конфуций: Философия Дао. — М.: Восточная литература, 2001. — 384 с. — ISBN 5-02-018122-6 Малявин В. В. Конфуций. [1-е изд.] М.: Молодая гвардия, 1992. — 336 с. (ЖЗЛ) — ISBN 5-235-01702-1; 2-е изд., испр. и доп. 2001, — ISBN 978-5-235-03023-7; 3-е изд. 2007, — ISBN 978-5-235-03023-7; 4-е изд. 2010, — ISBN 978-5-235-03344-3. Маслов А. А. Конфуций // Маслов А. А. Китай: колокольца в пыли. Странствия мага и интеллектуала. — М.: Алетейя, 2003. С.100-115. Переломов Л. С. Конфуций. Лунь Юй. Исследование; перевод древнекитайского, комментарии. Факсимильный текст Лунь юя с комментариями Чжу Си. — М.: Восточная литература, 1998. — 588 с. — ISBN 5 02 018024 6
Попов П. С. Изречения Конфуция, учеников его и других лиц. — СПб., 1910. Роузман, Генри. О знании (чжи): дискурс-руководство к действию в «Аналектах» Конфуция // Сравнительная философия: Знание и вера в контексте диалога культур / Институт философии РАН. — М.: Восточная литература. 2008. С.20-28. (Сравнительная философия) — ISBN 978-5-02-036338-0. Чепурковский Е. М. Соперник Конфуция: библиографическая заметка о философе Мо-цзы и об объективном изучении народных воззрений Китая. — Харбин, 1928. Ян Хин-шун, Донобаев А. Д. Этические концепции Конфуция и Ян Чжу // X научная конференция «Общество и государство в Китае» Ч.I. М., 1979. C. 195—206.
Golovacheva L. I. Confucious Is Not Plain, Indeed // Современная миссия конфуцианства — сборник докладов междунар. науч. конф. в память 2560 годовщины Конфуция. — Пекин, 2009. В 4 т. — С.405-415. 《儒学的当代使命——纪念孔子诞辰2560周年国际学术研讨会论文集(第四册)》 2009年.
Yu, Jiyuan. The Beginnings of Ethics: Confucius and Socrates // Asian Philosophy 15 (July 2005). pp. 173–89. Yu, Jiyuan. The Ethics of Confucius and Aristotle: Mirrors of Virtue. — Routledge, 2007. — 276 p. — ISBN 978-0-415-95647-5.
Катэгорыя:Філосафы Кітая Катэгорыя:Вікіпедыя:Істотныя артыкулы Катэгорыя:Канфуцыянства