Мікалай Сяргеевіч Давыдаў ( — ) — савецкі лётчык, маёр, намеснік камандзіра эскадрыллі. Герой Савецкага Саюза (1945).

Біяграфія Нарадзіўся 2 лістапада 1921 у вёсцы Вялікае Андосава цяпер Пільнінскага раёна Ніжагародскай вобласці ў сям'і селяніна. Рускі. Член КПСС з 1944. Скончыў 7 класаў і школу ФЗВ. З 1940 у Чырвонай Арміі. У 1942 годзе скончыў Варашылаўградскую ваенную авіяцыйную школу пілотаў.

У дзеючай арміі з сакавіка 1943. Намеснік камандзіра эскадрыллі (75-га гвардзейскага штурмавога авіяцыйнага палка 1-я гвардзейская штурмавая авіяцыйная дывізія, 1-я паветраная армія, 3-і Беларускі фронт) гвардыі старшы лейтэнант Давыдаў да сакавіка 1945 года здзейсніў 187 баявых вылетаў на штурмоўку абарончых умацаванняў, аэрадромаў, скопішчаў войскаў і тэхнікі праціўніка. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 19 красавіка 1945 года.

У 1948 годзе скончыў Вышэйшыя авіяцыйныя курсы сляпой і начной падрыхтоўкі лётчыкаў.

16 жніўня 1949 маёр Давыдаў загінуў у авіяцыйнай катастрофе пад горадам Лунінец (Беларусь). Пахаваны там жа.

Памяць У сяле Вялікае Андосава яго імем названа школа, на будынку школы пастаўлена мемарыяльная дошка. У Лунінцы імем героя названа вуліца. На месцы гібелі М. С. Давыдава пастаўлены помнік — самалёт МіГ-17.

Узнагароды Герой Савецкага Саюза (19 красавіка 1945). Ордэн Леніна. Тры ордэны Чырвонага Сцяга. Ордэн Багдана Хмяльніцкага 3 ступені. Ордэн Аляксандра Неўскага. Ордэн Айчыннай вайны 1 ступені. Ордэн Чырвонай Зоркі. Медалі.

Спасылкі

Катэгорыя:Лётчыкі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Загінулі ў авіякатастрофах Катэгорыя:Пахаваныя ў Лунінцы