Homo cepranensis — імя, прапанаванае для віду трыбы гамініні, апісанага ў 2003 годзе толькі па чарапному веку. Акамянеласць была выяўлена археолагам Італа Бідзіту і атрымала назву «чалавек з Чэпрана» па размешчаным паблізу гораду італьянскай правінцыі Фразіноне, 89 км на паўднёвы ўсход ад Рыма.
Узрост акамянеласці знаходзіцца ў межах ад 350 да 500 тыс. гадоў. Сумежны ўчастак, Фантана Рануча, быў датаваны 487 000 ± 6000 гадоў, а Матоні і інш. мяркуюць, што найболей верагодны ўзрост «чалавека з Чэпрана» — 450 000 гадоў. Асаблівасці чарапной косці ўяўляюць сабой помесь такіх у Homo erectus і больш позніх відаў, такіх як Homo heidelbergensis, які дамінаваў у Еўропе да Homo neanderthalensis. Аднак матэрыялу для поўнага аналізу дадзенага віду яшчэ недастаткова.
Спасылкі Всё о местонахождении Чепрано (Цепрано) Гейдельбергский человек, возможно, был общим предком людей и неандертальцев
Катэгорыя:Антрапагенез Катэгорыя:Жывёлы паводле алфавіта Катэгорыя:Людзі (род) Катэгорыя:Палеаліт Еўропы Катэгорыя:Плейстацэн