Дзірская кніга () (Кембрыджская ўніверсітэцкая бібліятэка, MS. Ii.6.32) — лацінскі евангеліярый X стагоддзя з , Абердзіншыр, Шатландыя, з унесенымі ў пачатку XII стагоддзя дапаўненнямі на лацінскай, старажытнаірландскай і гэльскай мовах. Кніга вядомая як найстарэйшы захаваны помнік гэльскай літаратуры ў Шатландыі. Паходжанне кнігі невядома, аднак можна выказаць здагадку, што яна з’яўляецца найстаражытным манускрыптам, створаным у Шатландыі, магчыма недзе на тэрыторыі Сярэднешатландскай нізіны. Кніга, памер якой 154 мм на 107 мм, складаецца з 86 вяленевых лістоў і напісана карычневымі чарніламі.

Дзірская кніга знаходзіцца ва ўласнасці бібліятэкі Кембрыджскага ўніверсітэта з 1715 года, калі бібліятэка епіскапа Ілі і Норыджа () была падораная ўніверсітэту каралём Георгам IThe Book of Deer Project . Да гэтага кніга хутчэй за ўсё знаходзілася ва ўласнасці начальніка ў Лондане.

Змест Лацінскі тэкст змяшчае часткі евангелля ад Матфея, Марка і Лукі, частку Office for the Visitation of the Sick, поўныя тэксты Евангелля ад Іаана і Апостальскага сімвала веры. Кніга заканчваецца калафонам на старажытнаірландскай. Евангельскія тэксты заснаваныя на Вульгаце, але ўтрымліваюць некаторыя асаблівасці, характэрныя для ірландскіх евангелляў. Тэксты запісаныя верагодна адным пісцом. Хоць тэкст і пісьмо манускрыпта адсылаюць нас непасрэдна да традыцыі ірландскіх кішэнных евангелляў, даследчыкі лічаць, што манускрыпт быў створаны ў Шатландыі.

Усяго маецца сем гэльскіх тэкстаў, напісаных на палях вакол асноўнага тэксту. Гэтыя маргіналіі ўтрымліваюць звесткі аб заснаванні манастыра ў Дзіры і Святым , запісы аб пяці маёнтках, падараваных манастыру, а таксама падараваных яму падатковых прывілеях. Таксама ёсць копія лацінскага указа Давіда I, якая бароніць манастыр ад «абавязкаў, што ўскладаюцца на свецкіх, і неправамерных пабораў» (). Гэльскія тэксты былі запісаныя не менш чым пяццю рознымі рукамі і з’яўляюцца самымі раннімі прыкладамі выкарыстання гэльскай мовы ў Шатландыі, якія дайшлі да нас, і важныя з пункту гледжання вывучэння развіцця гэтай мовы ў Шатландыі.

Ілюмінаванне Манускрыпт цалкам ілюмінаваны і змяшчае чатыры поўныя старонкі , кожны з якіх суседнічае са старонкай тэксту, акружанага і пачынаецца вялікім сюжэтным ініцыялам. Кніга пачынаецца і заканчваецца старонкамі, цалкам занятымі партрэтамі чатырох евангелістаў. Евангелле ад Іаана заканчваецца старонкай, палова якой заняла мініяцюрай, якая паказвае двух чалавек. Па ўсім тэксце сустракаюцца маленькія дэкаратыўныя загалоўныя літары. Ёсць таксама дзесяць старонак, усе ў другой палове кнігі, з намаляванымі на палях людзьмі, жывёламі або проста загагулінам.

Паходжанне Манускрыпт атрымаў сваю назву ад Дзірскага манастыра, згадванага ў гэльскіх тэкстах і лацінскай хартыі караля Давіда I. На жаль, манастыр не пакінуў пасля сябе ніякіх іншых слядоў, хоць заснаванае непадалёк у 1219 годзе ордэна цыстэрцыянцаў валодала некаторымі землямі з ліку згаданых у гэльскіх тэкстах кнігі.

Манускрыпт трапіў у бібліятэку Кембрыджскага ўніверсітэта, калі бібліятэка , , была набытая і падораная ўніверсітэту каралём Георгам I.

Невядома, якім чынам манускрыпт трапіў да епіскапа Мура, але некаторыя даследчыкі мяркуюць, што ён быў захоплены ў ходзе у канцы XIII — пачатку XIV стагоддзяў.

Літаратура (ed. and tr.). «The Book of Deer.» Transactions of the Gaelic Society of Inverness 11 (1885): 137—166. Available from the Internet Archive Stuart, J. (ed.). The Book of Deer. Edinburgh: The Spalding Club, 1869. Including translations by Whitley Stokes. Available from the Internet Archive Jackson, K. H. (ed. and tr.). The Gaelic Notes in the Book of Deer. The Osborn Bergin Memorial Lecture 1970. Cambridge, 1972. Edition and translation (pp. 30-6) available from CELT Forsythe, Katherine. Studies on the Book of Deer. Dublin: Four Courts Press, 2008. ISBN 9781851825691

Спасылкі Поўны тэкст манускрыпта на сайце бібліятэкі Кембрыджскага ўніверсітэта Хатняя старонка Дзірскай кнігі

Катэгорыя:Ілюмінаваныя Евангеллі Катэгорыя:Ілюмінаваныя рукапісы паводле алфавіта Катэгорыя:Кнігі паводле алфавіта Катэгорыя:Кнігі XII стагоддзя