Далёкаўсхо́дні фронт (ДУФ) — аператыўна-стратэгічнае аб'яднанне савецкіх войскаў на Далёкім Усходзе. Да 1941 года колькасць фронту дасягала 500 тыс. чалавекДальний Восток: тыл, ставший фронтом, а ў 1945 годзе — 1.7 млн., на ўзбраенні якіх налічвалася звыш 5 тыс. танкаў і 5 тыс. самалётаў. Пад канец вайны фронт складаўся з 15 армій і Ціхаакіянскага флотуДальневосточный блицкриг Красной армии. Камандаванне фронтам ажыццяўляў маршал.
Першае фарміраванне Створаны па загадзе НКА СССР ад 28 чэрвеня 1938 года (у адпаведнасці з пастановай Галоўнага ваенна савета РСЧА ад 8 чэрвеня 1938) на базе Асобай Чырвонасцяжнай Далёкаўсходняй арміі (АЧДУА) і называўся Чырванасцяжным Далёкаўсходнім фронтам. У склад фронту ўвайшлі 1-я і 2-я арміі, а таксама Хабараўская група войскаў.
Войскі фронту прымалі ўдзел у канфлікт каля возера Хасан ў ліпені — жніўні 1938 года.
Камандаванне Камандуючыя: Маршал Савецкага Саюза В. К. Блюхер (1 ліпеня 1938 — 4 верасня 1938) Член Ваеннага Савета: дывізіённы камісар П. І. Мазепаў (ліпень — жнівень 1938) Начальнік штаба: камкор (ліпень — жнівень 1938)
Другое фарміраванне Упраўленне фронту было зноў створана 1 ліпеня 1940 года на базе ўпраўлення франтавой (Чыцінскай) групы войскаў з падначаленнем яму 1-й і 2-й Асобных Чырвонасцяжных армій, 15-й арміі, а таксама Паўночнай армейскай групыПриказ Народного Комиссара Обороны от 21 июня 1940 года № 0029.. У аператыўным падпарадкаванні знаходзіліся Ціхаакіянскі флот і Чырванасцяжная Амурская флатылія. Штаб фронту — Хабараўск.
У чэрвені 1941 года ў склад фронту былі таксама ўключаны зноў сфарміраваныя 25-я і 35-я арміі. У жніўні 1942 года на аснове ВПС агульнавайсковых армій былі сфарміраваны 9-я і 10-я паветраныя арміі. У ліпені 1943 года ў складзе фронту на базе Асобага стралковага корпуса (Сахалін) была сфарміравана 16-я армія.
19 сакавіка 1945 года Дырэктывай Стаўкі Вярхоўнага Галоўнакамандавання частка войскаў фронту (1-я Чырвонасцяжная, 25-я і 35-я арміі, 9-я паветраная армія, 10-ы механізіраваны корпус) былі вылучаныя ў Прыморскую групу войскаў (з жніўня 1945 года — 1-ы Далёкаўсходні фронт).
5 жніўня 1945 года перайменаваны ў 2-гі Далёкаўсходні фронт.
Камандуючыя: генерал-палкоўнік (чэрвень 1940 — студзень 1941) генерал-палкоўнік, з 22.02.1941 генерал арміі І. Р. Апанасенка (студзень 1941 — красавік 1943Российская газета) генерал-палкоўнік, з 26.10.1944 генерал арміі М. А. Пуркаеў (красавік 1943 — жнівень 1945) Члены Ваеннага Савета: армейскі камісар 2-га рангу (чэрвень 1940 — люты 1941 г.) карпусны камісар (люты — жнівень 1941) дывізіённы камісар, з 09.12.1941 карпусны камісар, з 06.12.1942 генерал-маёр, з 19.01.1944 генерал-лейтэнант Ф. П. Якаўлеў (жнівень 1941 — май 1945) генерал-лейтэнант (май — жнівень 1945) Начальнікі штаба: генерал-маёр М. А. Кузняцоў (чэрвень 1940 — студзень 1941) генерал-лейтэнант, з 12.10.1941 генерал-палкоўнік (студзень 1941 — жнівень 1943) генерал-маёр, з 13.09.1944 генерал-лейтэнант (жнівень 1943 — жнівень 1945)
Літаратура Приказ Народного комиссара обороны Союза ССР № 0040, от 4 сентября 1938 года.
Спасылкі
Катэгорыя:Узброеныя сілы СССР Данскі