Фе́рдынанд Ча́тлаш (, , ,  — , Марцін, ) — ваенны дзеяч Славакіі у перыяд марыянетачнага прагерманскага ўрада Іозефа Цісы (1939—1944), міністр нацыянальнай абароны, генерал.

У час уварвання ў Польшчу камандаваў палявой арміяй «Берналак». Спрабаваў усталяваць кантакты з антыфашысцкім супраціўленнем і з Масквой, аднак савецкія прадстаўнікі паведамілі, што не маюць патрэбы ў паслугах «квіслінгаў»Webhosting banan.cz, domény | Stránka nenalezena .

Пры нападзе на СССР — камандзір Славацкага экспедыцыйнага корпуса.

Здаўся ў палон славацкім партызанам, перапраўлены ў СССР. Пасля вайны прысуджаны да 5 гадоў зняволення, аднак ужо ў 1948 годзе выпушчаны на свабоду, служыў чыноўнікам у горадзе Марцін.

Памёр у 1972 і пахаваны на Народных могілках у горадзе Марцін.

Спасылкі

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Жылінскім краі Катэгорыя:Міністры Славакіі Катэгорыя:Удзельнікі Другой сусветнай вайны Катэгорыя:Военачальнікі Славакіі Катэгорыя:Славацкі калабарацыянізм Катэгорыя:Першая Славацкая Рэспубліка Катэгорыя:Удзельнікі Славацкага нацыянальнага паўстання