Чэмпіянат Кітая 2017 (, таксама вядомы як Evergrande China Championship 2017 — ад назвы спонсара) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 16 да 22 жніўня 2017 года ў Спартыўным універсітэце Гуанчжоу, Кітай. Турнір стаў другім розыгрышам чэмпіянату Кітая і першым, які меў рэйтынгавы статус. Кампанія Evergrande у другі раз спансавала гэтае спаборніцтва. Прызавы фонд турніру склаў £700,000, з якіх £150,000 атрымаў пераможца.
Пераможцам турніру стаў Лука Брэсэль, які перайграў на сваім шляху Шона О'Салівана ў кваліфікацыі (5:2), Джымі Робертсана (5:2), Марку Фу (5:2), Майка Дана (5:3), Роні О’Салівана ў чвэрцьфінале (5:4), Лі Хана ў паўфінальным матчы (6:5) і Шона Мёрфі ў фінальным паядынку (10:5). Такім чынам, 22-гадовы бяльгіец выйграў першы прафесійны тытул у сваёй кар'еры і стаў першым снукерыстам з кантынентальнай Еўропы ў гісторыі снукера, які перамог на рэйтынгавым снукерным спаборніцтве. Апроч таго, перамога паспрыяла ўздыму Брэсэля ў рэйтынгу на 12 пазіцый (з 27-й на 15-ю) і дэбюту гульца ў топ-16 снукерыстаў свету.
Прызавыя грошы
Прызавы фонд турніру склаў £700,000, з якіх £150,000 атрымаў пераможца.
Згодна з грашовай рэйтынгавай сістэмай, якая прыняла статус афіцыйнай з сезона 2014/2015, прызавыя грошы сталі эквівалентнымі рэйтынгавым ачкам. Такім чынам, рэйтынг снукерыста стаў адлюстроўваць суму прызавых грошай, якія ён зарабіў на рэйтынгавых турнірах за апошнія два гады.
ДасягненнеПрызавыяПераможца£150000Фіналіст£75000Паўфіналісты£32000Чвэрцьфіналісты£180001/8 фіналу£120001/16 фіналу£70001/32 фіналу£4000Найвышэйшы брэйк£3000Агульны прызавы фонд £700000 Максімальны брэйк £15000 Максімальны брэйк у кваліфікацыі £1000
Фармат турніру
На чэмпіянаце Кітая 2017 прынялі ўдзел 128 гульцоў, з якіх 124 — удзельнікі мэйн-тура і 4 — аматары (уладальнікі ўайлдкард). 114 гульцоў — усе, акрамя удзельнікаў адкладзеных матчаў стартавага раўнда, — пачалі турнір з адзінага кваліфікацыйнага раўнда ў фармаце матча на выбыванне, які праходзіў на працягу чатырох дзён з 3 па 6 чэрвеня 2017 года (за 2,5 месяцы да асноўнай стадыі) на арэне Гільд Хол у Прэстане, Англія. Адкладзеныя матчы кваліфікацыі гуляліся ўжо ў першы дзень турніру на асноўнай арэне, у выніку чаго лічыліся матчамі асноўнай стадыі. У 1/64 фіналу першыя 64 сеяныя снукерысты гулялі супраць астатніх удзельнікаў. Такім чынам, у асноўную стадыю праз кваліфікацыю прайшлі 57 снукерыстаў, да якіх далучылася 14 удзельнікаў адкладзеных матчаў 1/64 фіналу.
57 пераможцаў кваліфікацыйнага этапа і 7 пераможцаў адкладзеных матчаў кваліфікацыі гулялі ў асноўнай стадыі на выбыванне, пачынаючы з 1/32 фіналу. Лёсаванне турніру прадвызначала немагчымасць сустрэчы гульцоў топ-32 нумароў пасеву раней за 1/16 фіналу, гульцоў топ-16 раней за 1/8 фіналу, гульцоў топ-8 раней чвэрцьфіналаў, гульцоў з першай чацвёркі сеяных раней паўфіналу і двух першых сеяных раней фіналу чэмпіянату Кітая. Шэсць раўндаў асноўнай стадыі (а таксама адкладзеныя кваліфікацыйныя паядынкі) праходзілі на працягу тыдня (матчы першага раўнда і адкладзеныя матчы кваліфікацыі гуляліся на працягу двух дзён) ў спартыўным унівесітэце Гуанчжоу.
Стадыя Тэрміны Кваліфікацыйны раўнд 3 — 6 чэрвеня 9 5 Адкладзеныя матчы кваліфікацыі 16 жніўня 9 5 1/32 фіналу 16 — 17 жніўня 9 5 1/16 фіналу 18 жніўня 9 5 1/8 фіналу 19 жніўня 9 5 1/4 фіналу 20 жніўня 9 5 1/2 фіналу 21 жніўня 11 6 Фінал 22 жніўня 19 10
Кваліфікацыя
Кваліфікацыйныя матчы
Першы гулец Лік Другі гулец Першы гулец Лік Другі гулец Марк Сэлбі (1) Ло Ханхаа (УК) Джад Трамп (3) 5:1 Сюй Сы (101) Напон Саенхам (64) 5:4 Рыс Кларк (96) Дэніэл Уэлс (62) Ма Чуньмаа (УК) Чжоу Юэлун (32) 5:3 Крыстафер Кіган (88) Грэм Дот (35): Ліам Хайфілд (68) Дамінік Дэйл (33) 3:5 Чэнь Цзыфань (120) Роберт Мілкінс (30) 5:2 Чжаа Сіньтун (72) Мартын Гоўлд (16) 5:1 Адам Дафі (84) Роні О’Саліван (14): Чжан Юн (121) Эндру Хігінсан (49) Ху Хаа (УК) Сэм Бэйрд (51) 5:2 Джош Буало (86) Энтані Мак-Гіл (17) 5:3 Крэйг Стэдмэн (81) Дэвід Гілберт (19) 5:4 Мічэл Ман (74) Марк Джойс (48) 5:3 Род Лоўлер (99) Сцюарт Кэрынгтан (46) 5:1 Скот Дональдсан (65) Роры Мак-Лаўд (41) 5:3 Чэнь Чжэ (89) Майк Дан (43) 5:2 Алекс Борг (82) Стывен Магуайр (24) 5:1 Джэймі Кёртыс-Бэрэт (90) Джо Пэры (22) 5:1 Эдэн Шараў (97) Янь Бінтаа (56) 5:1 Ван Юйчэнь (80) Джэк Лісоўскі (54) 3:5 Алан Тэйлар (114) Сцюарт Бінэм (9) 5:0 Білі Джо Касл (115) Лян Вэньбо (11) Ян Бэрнс (98) Пітэр Эбдан (40)5:3 Найджэл Бонд (95) Джымі Робертсан (38) 5:0 Дэвід Джон (92) Энтані Хэмілтан (25) 5:3 Робін Хал (94) Лука Брэсэль (27) 5:2 Шон О’Саліван (122) Гэры Уілсан (57) 1:5 Кен Доэрці Хусэйн Вафаі Аюры (59) 5:0 Сахеіл Вахедзі (100) Шон Мёрфі (8) 5:2 Чжан Аньда (67) Марка Фу (6) 5:0 Сандэрсан Лэм (118) Бары Хокінс (5) 5:4 Джон Эстлі (66) Ніл Робертсан (7) 5:2 Джэрард Грын (108) Олівер Лайнс (60) 5:2 Дуэйн Джонс (117) Лі Хан (58) 5:3 Джо Свэйл (123) Бэн Вуластан (28) 5:3 Лукаш Клекерс (113) Майкл Уайт (26) 5:3 Мартын О'Донэл (124) Марк Дэвіс (37) 5:2 Аляксандр Урсенбахер (105) Сяа Гадун (39) 5:4 Хамза Акбар (106) Алістэр Картэр (12) 5:2 Рос М’юр (93) Марк Ален (10) 5:3 Лі Уолкер (69) Робі Уільямс (53)4:5 Адыт’я Мехта (77) Мэцью Стывенс (55) 5:2 Эшлі Х'юджыл (116) Рыкі Уолдэн (21)0:5 Ян Прыс (78) Майкл Холт (23) 5:0 Курт Данхэм (84) Дэвід Грэйс (44) 5:4 Мэй Сівэнь (70) Цепчая Ун-Ну (42) 5:4 Крыс Тотэн (104) Фергал О’Браен (45) 5:3 Сэм Крэйгі (76) Юй Дэлу (47)3:5 Цаа Юйпэн (87) Марк Кінг (20): Лі Юань (109) Раян Дэй (18) 5:0 Джымі Уайт Курт Мэфлін (52) 5:3 Тор Чуан Леонг (83) Цянь Пэнфэй (50) Фань Чжэн'і (УК) Кайрэн Уілсан (13)1:5 Майкл Джорджыу (73) Марк Уільямс (15) 5:3 Джэк Джонс (75) Джэймі Джонс (36)0:5 Эліат Слесар (85) Мэцью Сэлт (34) 5:4 Пітэр Лайнс (107) Алан Мак-Манус (29) 5:4 Хамад Міа (71) Том Форд (31) 5:3 Юань Сыцзюнь (103) Альфрэд Бёрдэн (61) 5:2 Пол Дэвісан (119) Крыс Уэйклін (63) 5:3 Фан Сюнмань (79) Дзін Цзюньхуэй (4) Ню Чжуан (110) Джон Хігінс (2) Лю Хаацянь (102)
Соценныя брэйкі
У 54 матчах кваліфікацыйнай стадыі чэмпіянату Кітая было выканана 29 соценных серый. Марка Фу аформіў два сэнчуры-брэйкі ў матчы супраць Сандэрсана Лэма. У матчы супраць Шона Мёрфі кітаец Чжан Аньда зрабіў брэйк ў 138 ачкоў, які стаў найвышэйшым у кваліфікацыі спаборніцтва.
Ніжэй прадстаўлены ўдзельнікі, упарадкаваныя па іх найвышэйшай серыі на турніры. Насупраць пералічаны ўсе соценныя брэйкі кожнага гульца.
Гулец Усе брэйкі Чжан Аньда 1 138 Сцюарт Кэрынгтан 1 136 Марка Фу 2 134, 124 Дэвід Гілберт 1 120 Марк Ален 1 115 Рыс Кларк 1 115 Энтані Мак-Гіл 1 111 Марк Уільямс 1 110 Крыс Уэйклін 1 110 Шон Мёрфі 1 109 Энтані Хэмілтан 1 107 Джо Пэры 1 105 Бары Хокінс 1 104 Сяа Гадун 1 104 Джымі Робертсан 1 103 Чэнь Цзыфань 1 103 Алістэр Картэр 1 103 Кен Доэрці 1 102 Марк Дэвіс 1 102 Сэм Крэйгі 1 102 Стывен Магуайр 1 101 Пітэр Эбдан 1 101 Ян Прыс 1 100 Джад Трамп 1 100 Джэрард Грын 1 100 Цепчая Ун-Ну 1 100 Хусэйн Вафаі Аюры 1 100 Крыс Тотэн 1 100 Увогуле 29 Найвышэйшы брэйк: 138 (Чжан Аньда)
Удзельнікі
У асноўнай стадыі чэмпіянату Кітая прынялі ўдзел 57 снукерыстаў, якія прайшлі кваліфікацыйны раўнд, і 14 удзельнікаў адкладзеных матчаў кваліфікацыі. Кайрэн Уілсан (13) быў адзіным з першых шаснаццаці сеяных, які не патрапіў на турнір.
15 з 16-ці удзельнікаў (усе, акрамя Рыкі Уолдэна) чэмпіянату Кітая 2016 года патрапілі ў асноўную стадыю спаборніцтва 2017 года.
4 кітайскія аматары атрымаді ўайлдкард ад арганізатараў турніру: Ло Ханхаа, Ма Чуньмаа, Фань Чжэн'і і Ху Хаа.
Самым узроставым удзельнікам асноўнай стадыі чэмпіянату Кітая 2017 года стаў 47-гадовы Кен Доэрці. Пітэру Эбдану, Алану Мак-Манусу, Роры Мак-Лаўду і Энтані Хэмілтану падчас турніру было па 46 гадоў. Самым маладым удзельнікам турніру стаў 16-гадовы кітайскі аматар Фань Чжэн'і. Яню Бінтаа і Ло Ханхаа было па 17 гадоў, а Чжоу Юэлуну і Лю Хаацяню — па 19.
Ніжэй прадстаўлена табліца з інфармацыяй пра ўсіх удзельнікаў спаборніцтва.
Леташні пераможцаЧэмпіён светуДэбютант турніру