Мода — значэнне, якое часцей за ўсё сустракаецца ў , або найбольш імавернае значэнне выпадковай велічыні.
Кажучы больш строга, модай дыскрэтнага размеркавання імавернасцей завецца значэнне, у якім функцыя імавернасці становіцца найбольшай. У сваю чаргу модай абсалютна непарыўнага размеркавання называецца значэнне аргумента, якое максімізуе шчыльнасць імавернасці.
Як матэматычнае спадзяванне, статыстычнае сярэдняе і медыяна, мода ёсць спосабам выразіць адным лікам важную інфармацыю аб выпадковай велічыні або выбарцы. У нармальнага размеркавання мода супадае з медыянай і матэматычным спадзяваннем, у той час як у моцна скажоных размеркаванняў гэтыя значэнні могуць істотна адрознівацца.
Крыніцы
Катэгорыя:Статыстыка Катэгорыя:Матэматычная статыстыка