«Дыназаўрык» () — беларускі савецкі маляваны мультфільм-казка, выпушчаны на кінастудыі «Беларусьфільм» у 1982.

У цэнтры апавядання - гісторыя прагнага Мурлакатама, які выкрадае ў жывёл яблычныя дрэвы для свайго сада і палохае іх сваёй вартаўнічай каровай. Пад чарговым дрэвам ён знаходзіць яйка, з якога вылупляецца маленькі дыназаўрык, які пачынае здзіўляцца жаданню Мурлакатама займець усе дрэвы і адзіную крыніцу вады ў асабістае карыстанне. Мурлакатам дае яму яблык і выкідвае яго з свайго саду. Дыназаўрык дзеліцца падарункам з іншымі жывёламі і гадуе адзіны пакінуты яблычны парастак. Згаладалая карова пераходзіць на бок жывёл і дапамагае ім пазбавіцца ад злодзея.

Стваральнікі Аўтар сцэнарыяЮ. СавінРэжысёрТаццяна ЖыткоўскаяМастакі-пастаноўшчыкіТаццяна Жыткоўская, Вольга ГрыдзінаАператарЮры МільтнерКампазітарУ. КандрусевічАўтар песніАлег БелавусаўГукарэжысёрУ. МорсМультыплікатарыВіталь Баброўскі, Валерый Казлоў, Алена Марчанка, А. Гарулеў, РэдактарУ. ГанчароваДырэктарЛеанарда ЗубенкаАкцёры агучкіВасіль Ліванаў, Вера Кавалерава, Уладзімір Пічугін, Рыгор Січкар, Рэгіна Дамброўская

Катэгорыя:Мультфільмы студыі «Беларусьфільм» Катэгорыя:Мультфільмы паводле алфавіта Катэгорыя:Мультфільмы 1982 года