Бітва на рацэ Лех (, ) — бітва, якая адбылася 10 жніўня 955 года на рэчцы Лех каля Аўгсбурга, паміж германскімі войскамі на чале з каралём Атонам I і качэўнікамі-венграмі, што ўварваліся ў Цэнтральную Еўропу. Бітва скончылася поўнай перамогай немцаў, а спусташальныя набегі венграў на хрысціянскія краіны спыніліся назаўжды.

Бітва 10 жніўня 955 нямецкія войскі на чале з каралём Атонам I разграмілі качэўнікаў-венграў (мадзьярскія плямёны, якія пазней аселі на тэрыторыі сучаснай Венгрыі), якія ўварваліся ў Цэнтральную Еўропу, і назаўжды спынілі іх спусташальныя набегі на хрысціянскія краіны. Бітва адбылася на рацэ Лех каля Аўгсбурга. Бітве папярэднічала аблога і спроба штурму венграмі Аўгсбурга. Кароль сабраў 10 000 вершнікаў, але ўсё адно саступаў варварам па колькасці, хоць і пераўзыходзіў іх узбраеннем — цяжкая нямецкая конніца супраць лёгкай венгерскай. Перамога была дасягнута, у першую чаргу, дзякуючы дысцыпліне. Акружыўшы немцаў, венгры спешыліся і пачалі рабаваць абозы, што дазволіла Атону I знішчыць спешаных, а затым нанесці ўдар па галоўнай ардзе. Пераследваючы беглых, германскія атрады не парушалі парадку, памятаючы пра сваю малалікасць. Венграў, якія патрапілі ў палон, немцы пакаралі смерцю, у тым ліку аднаго з іх правадыроў Леле, а тым, хто застаўся ў жывых, адрэзалі насы і вушы і знявечанымі адправілі да сваіх.

Бітву на Леху часта называюць «нараджэннем нямецкай нацыі» («Geburt der deutschen Nation»).Lechfeld — Geburt der deutschen Nation

Спасылкі

Катэгорыя:Бітвы паводле алфавіта Катэгорыя:Бітвы Свяшчэннай Рымскай імперыі Катэгорыя:Бітвы Венгрыі Катэгорыя:Бітвы ў Германіі Катэгорыя:Бітвы X стагоддзя Бітва на рацэ Лех