Яўнут Валімонтавіч, у хрышчэнні Ян (2-я палова XIV ст. — 1432) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, ваявода троцкі (1413—1432).
Імя Імя балцка-літоўскага паходжання. Вядомае і ў прусаў — Jawnutte. Іменная аснова Jaun- дала ў старапрускім іменніку такія імёны, як Jawne, Jawne-gede і інш.R. Trautmann. Die altpreußischen Personennamen. Göttingen, 1974. С. 39. Звязана з літоўскім jaunas «малады», далей да індаеўрапейскага *i̯eu- «малады, юны»J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 510..
Яўнут — імя-пажаданне, такім імем зычылі як мага даўжэй заставацца такім моцным, якім чалавек бывае ў юнацтве.
Імя Яўнут таксама меў адзін з сыноў князя Гедзіміна, які жыў на стагоддзе раней.
Біяграфія Сын літоўскага баярына Валімонта Бушкавіча, старэйшы брат Кезгайлы, Румбольда, Шадзібора, Судзівоя і Гудыгерда.
На Гарадзельскай уніі прыняў герб «Задора». Імёны і паходжанне жонак невядомыя. У 1427 годзе прасіў Папу Рымскага Марціна V дазволіць яму развесціся з жонкай, якая спрабавала яго атруціць. Віленскі біскуп Мацей прызнаў яго новы шлюб неправамоцнымKodeks dyplomatyczny katedry i diecezji wileńskiej. T. 1 (1387—1507) / [wydali J. Fijałek i Wł. Semkowicz; red. t. J. Wyrozumski]; Polska Akademia Umiejętności. — Kraków: «Secesja», 1994. — XXXVIII, s.— S. 130..
Упершыню ў крыніцах сустракаецца ў 1412 годзеVitoldiana: codex privilegiorum Vitoldi magni ducis Lithuaniae: 1386—1430 / zebrał i wyd. J. Ochmański. — Warszawa — Poznań: Państ. Wydaw. Naukowe, 1986. — 255, s.: err. — S. 32. — (Historia; T. 8)., калі атрымаў урад старосты троцкага, з 1413 года ўрад стаў ваяводскім і Яўнут трымаў яго да 1432 года. У 1432 годзе, разам з братам Румбольдам, Яўнута пакараў смерцю Жыгімонт Кейстутавіч за падтрымку Свідрыгайлы.
Радавод
Крыніцы
Літаратура W. Semkowicz. O litewskich rodach bojarskich zbratanych ze szlachtą polską w Horodle r. 1413 // Miesięcznik Heraldyczny. Organ Towarzystwa Heraldycznego we Lwowie: R. 6. Nr 11—12. 1913. R. 7. Nr 1—2. 1914. Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0.
Катэгорыя:Баяры літоўскія Катэгорыя:Ваяводы троцкія