Вобласць цывільнага кіравання (, вытворнае ад — кіраўнік цывільнай адміністрацыі) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на тэрыторыях, акупаваных Трэцім рэйхам у час Другой сусветнай вайны. Тэрыторыі, на якіх пасля акупацыі замест ваеннай адміністрацыі паступова ўводзілася нямецкая цывільная адміністрацыя, прызначаліся для поўнай германізацыі і наступнага далучэння да Трэцяга рэйха.
Усяго ў выніку вайны былі створаны наступныя вобласці цывільнага кіравання:
Карынтыя і Крайна (югаслаўская тэрыторыя) для наступнага далучэння да рэйхсгау Карынтыя; Ніжняя Штырыя (югаслаўская тэрыторыя) для наступнага далучэння да рэйхсгау Штырыя; Латарынгія (французская тэрыторыя) для наступнага далучэння да рэйхсгау Вестмарк; Эльзас (французская тэрыторыя) для наступнага ўваходжання да гау Бадэн; Люксембург (герцагства Люксембург) для наступнага ўваходжання да гау Мозельланд.
На чале гэтых адміністрацыйных адзінак стаяў кіраўнік цывільнай адміністрацыі ().
Нягледзячы на тое, што на тэрыторыях нямецкага цывільнага кіравання прымянялася нямецкае права, яны афіцыйна не былі анексаваны і ўключаны ў склад Трэцяга рэйха. Аднак яны, у адрозненне ад Пратэктарата, Генерал-губернатарства і іншых акупаваных тэрыторый, не лічыліся замежжам.
* Катэгорыя:Былыя адміністрацыйныя адзінкі