Уладзімір Сцяпанавіч Сянчук (нар. , в. Пухавічы, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць — ) — беларускі вучоны, кандыдат медыцынскіх навук, дацэнт.
Біяграфія Нарадзіўся 6 красавіка 1923 года ў Пухавічах у сям’і ветэрынарнага фельчара.
Скончыў Пухавіцкую сярэднюю школу (1940). Мінскі медыцынскі інстытут (1954).
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Працаваў у органах дзяржаўнай бяспекі (1944—1948), пасля інстытута — урачом у Мінску.
З 1957 года працаваў выкладчыкам, з 1971 па 1982 гады — загадчыкам, з 1982 года — дацэнтам кафедры агульнай гігіены ў Мінскім медыцынскім інстытуце.
Памёр 17 снежня 2008 года. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.
Навуковая дзейнасць Аўтар многіх навуковых прац па агульнай гігіене.
Узнагароды Узнагароджаны баявым ордэнам, медалямі, значком «Выдатнік аховы здароўя», Ганаровай граматай ВС БССР (1977); занесены ў Кнігу пашаны інстытута.
Літаратура Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9
Катэгорыя:Дэканы медыка-прафілактычнага факультэта БДМУ Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Гігіеністы Катэгорыя:Медыкі СССР Катэгорыя:Медыкі Беларусі