«Чаро́ўнасць» (, ) у фізіцы часціц — спецыфічны адытыўны квантавы лік, які характарызуе адроны ці кваркі.

Часціцы з ненулявым значэннем чароўнасці называюцца «зачарава́нымі» і маюць прынцыповае значэнне для праверкі тэарэтычных палажэнняў квантавай хромадынамікі.

Чароўнасць захоўваецца ў моцных і электрамагнітных узаемадзеяннях; у распадах «зачараваных» часціц, якія адбываюцца за кошт слабага ўзаемадзеяння, чароўнасць змяняецца на адзінку.

Гл. таксама Зачараваны кварк

Літаратура Чароўнасць // С. 246.

Спасылкі Очарование // Физическая энциклопедия

Катэгорыя:Квантавыя лікі Катэгорыя:Законы захавання Катэгорыя:Стандартная мадэль