Кельцкае мастацтва — мастацтва кельтаў — групы плямёнаў, якія жылі з першай паловы I тысячагоддзя да н. э. на тэрыторыі Заходняй і Цэнтральнай Еўропы.
Мастацтва кельтаў прасочваецца ад гальштацкай культуры (900—400 гады да н. э.), мае запазычанні з мастацтва ібераў, ілірыйцаў, фракійцаў і іншых плямёнаў, з якімі кельты мелі кантакты, а таксама са старажытнагрэчаскага мастацтва і мастацтва этрускаў. Найбольш характэрна кельцкае мастацтва прадстаўлена латэнскай культурай (з V стагоддзя да н. э), распаўсюджанай па ўсёй Цэнтральнай і Заходняй Еўропе (Францыя, Швейцарыя, Іспанія), на Балканах, Малой Азіі, Брытаніі і Ірландыі).
Для кельцкіх твораў характэрны арнамент, выкананы на метале. Першапачаткова нанясенне арнаменту ажыццяўлялася гравіроўкай, пазней сталі вырабляцца рэльефныя выявы. У арнаменце выкарыстоўваліся геаметрычныя, раслінныя і зааморфныя элементы. Адным з найбольш развітых кірункаў стаў выраб ювелірных вырабаў, упрыгожаных характэрным арнаментам.
У скульптуры кельтаў вялікі ўплыў антычнага мастацтва, аднак для кельтаў характэрна больш грубае выкананне фігур і ўпрыгожванне іх ўстаўкамі са шкла і паўкаштоўных камянёў, а таксама выкарыстанне розных эмаляў і інкрустацыі. Статуі малявалі кельцкія бажаствы, герояў, а таксама жывёл і фантастычных істот.
З I стагоддзя да н. э. узмацняецца ціск на кельтаў з боку Рымскай імперыі і германцаў. У мастацтве з’яўляюцца творы з керамікі, шкла і бронзы. Скульптура і культавая архітэктура набываюць рысы гала-рымскага тыпу.
Гісторыя вывучэння
У Сярэднія вякі мастацтва кельтаў перажыло своеасаблівае адраджэнне: да яго звярнуліся народы Францыі, Швейцарыі, Бельгіі і збольшага Вялікабрытаніі. У Ірландыі ў VII—IX стагоддзях узнік так званы новакельцкі стыль.
Людзі, якія гістарычна жылі на тэрыторыі заходняй Еўропы, таксама вядомыя як кельты, паходзяць ад інда-еўрапейскіх народаў, з так званай групы людзей, умоўна названых протакельтамі, што распаўсюджваліся як этнас па паўднёва-заходняй Еўропе, адначасова узмацняючы ўплыў сваёй мовы і культуры. Археолагі здолелі аднавіць маршруты распаўсюджання кельтаў па ўплыве іх мастацтва на карэнных жыхароў, напрыклад на гальштацкую культуру або латэнскую культуру. Больш нядаўнія генетычныя даследаванні паказалі, што розныя кельцкія групы не ўсе мелі агульныя карані, а значыць гаворка ішла таксама аб асіміляцыі карэнных народаў, з часам пераняўшых мову і культуру кельтаў. Па гэтай прычыне вызначыць, хто былі спрадвечныя прадстаўнікі кельцкага этнасу вельмі складана.
Вызначэнне кельты выкарыстоўвалася, як сінонім слова Галы (Κελτοι, Celtae), у 17 стагоддзі навукоўцы, такія, як паднялі пытанне аб гістарычнай сувязі паміж Гальскімі і Брыцкімі народамі. У 18 стагоддзі, калі ў грамадстве паўстала цікавасць да «прымітывізму», у англійскім грамадстве стаў папулярны вобраз «высакароднага дзікуна», што выклікала цікавасць у многіх гісторыкаў і энтузіястаў да вывучэння кельцкай і друідскай культуры. Паралельна ў Ірландцаў зарадзілася ідэя нацыянальнага рухуSykes, Brian «Saxons, Vikings, and Celts» (2008) W.W. Norton & Co. NY, pp. 281—284..
Старажытнасць
Самыя раннія археалагічныя раскопкі кельцкіх паселішчаў датуюцца прыкладна 800—450 да нашай эры. Аднак кельцкія малюнкі не адрозніваліся сваёй унікальнасцю і прадстаўлялі мастацтва, тыповае для народаў гэтага рэгіёну, і ў ім назіраўся ўплыў мастацтва іншых народаў, з якімі протакельты ўступалі ў кантакт. У якасці ўзораў выкарыстоўвалася мегалітычнае мастацтва на камянях і сасудах пакідалі ўзорныя сіметрычныя спіральныя кругі і іншыя акругленыя формыː падобныя віды мастацтва, перш за ўсё наскальныя малюнкі, у дастатку захаваліся і да нашых дзён, у прыватнасці з часоў неаліту захаваўся найбуйнейшы помнік архітэктуры Бру-на-Бойн ў Ірландыі. Мноства помнікаў мастацтва таксама захавалася ў Брэтані, гістарычнай вобласці Францыі. У Ірландыі і Еўропе былі таксама знойдзены вырабы эпохі бронзавага стагоддзя, а менавіта залатыя лунулы, вялікія каўняры і аналагі шыйных грыўняў часоў жалезнага веку. У бронзавым веку кельты сталі вырабляць розныя металічныя ўпрыгажэнні з ўзорамі і ствараць ювелірныя вырабыRaftery, 184—185; for a preview or summary, see Jacobsthal (1935), and for a long summary in a review see Hawkes..
Жалезны век
У адрозненне ад большасці жыхароў Еўропы ў перыяд жалезнага веку, якія вялі сельскі лад жыцця, кельцкія паселішчы былі прадстаўлены вельмі буйнымі і ўмацаванымі селішчамі, якія рымляне называлі Опідум, такія паселішчы былі прадстаўлены арыстакратыяй, якая часта закупляла дарагія рэчы і ўпрыгажэнні, якія часцяком выразна заяўлялі пра сваё паходжанне, у суседніх культур, і якія археолагі ў будучыні знойдуць у магілах знаці. У асноўным дадзенымі раскопкамі займаўся нямецкі эмігрант Пол Якабсталь, які адыграў важную ролю ў вывучэнні ранняга кельцкага мастацтва ў сярэдзіне XX стагоддзя.
Гальштацкая культура адрознівалася геаметрычнымі арнаментамі, прамымі лініямі і трохвугольнікамі, а не выгнутымі і заплеценымі лініямі, тыповымі для кельцкага мастацтва, пры гэтым для мастацтва гэтага тыпу характэрна тэхніка запаўнення ўзорамі ўсёй прасторы прадмету або ўпрыгажэння. З-за гэтага сярод гісторыкаў ідзе дыскусія адносна таго, ці была гальштацкая культура кельцкай або ж толькі адчула ўплыў кельцкай культуры, а сама такой не з’яўлялася, нягледзячы на гэта гальштацкую культуру прынята лічыць узорам ранне-кельцкай культуры.
Па меры таго, як грамадства Гальштата станавілася больш уплывовым і багатым і наладжвала ўсё больш моцныя гандлёвыя сувязі з суседнімі рэгіёнамі, у горадзе сталі з’яўляцца ўпрыгажэнні з усё далейшых рэгіёнаў, у тым ліку тавары з Міжземнамор’я або нават кітайскі шоўк. Вядомыя знаходкі ўключаюць у сябе велізарны бронзавы кратар з Вікса з ёмістасцю 1100 літраў, зроблены ў Вялікай Грэцыі, цяпер поўдзень ІталііLe Musée du Pays Châtillonnais Vix Krater (in French).. У Гохдарфскай грабніцы быў знойдзены яшчэ посуд з выявамі львоў, ляжачых на вобадзе, але ўжо зроблены мясцовымі жыхарамі, пры гэтым у спробе пераймаць грэчаскае мастацтва, але ўжо з уплывам кельцкага мастацтва. Узоры гельштацкага мастацтва былі таксама знойдзены далёка ад самага Гельштата, напрыклад, у розных абласцях Ірландыі, але ўжо з уплывам мясцовых арнаментаў і традыцыйNMI, 125—126.
У Гельштаце таксама стваралі фігуры людзей і мелі, як правіла, рэлігійныя адценні, самыя выдатныя ўзоры мастацтва паказваюць бронзавыя колавыя каляскі, перапоўненыя стаячымі фігуркамі людзей, таксама фігуркі маглі змяшчацца ў міскі і, верагодна, служылі дарам багоў, і археолагамі былі знойдзены побач з магіламі. Акрамя гэтага археолагамі знаходзіліся каменныя статуі людзей, якія, верагодна, паказвалі багоўRaftery, 186.
Сярод іншых часта сустракаемых узораў мастацтва ў перыяд Ла Тэна з’яўляюцца чалавечыя і птушыныя металічныя твары і галовы, як частка упрыгожванняў або прадметаў, твары могуць мець абстрактны выгляд расліны. Пры гэтым твары рабілі так, каб стваралася ілюзія змены мімікі, калі глядзець на твар з розных ракурсаў. Калі адлюстроўваўся ўвесь чалавек, то яго галава была непрапарцыйна вялікай, што, верагодна, было адлюстраваннем кельцкіх рэлігійных перакананняўGreen, 121—126, 138—142.
Найскладанейшыя ансамблі каменнай скульптуры, у тым ліку рэльефы, былі знойдзены ў французскіх археалагічных помніках Ракперцюз і Энтрэмон, некалі суседніх з грэчаскімі калоніямі. Верагодна падобныя рэлігійныя святыні былі шырока распаўсюджаныя сярод кельтаў, куды таксама складалі чарапы ворагаў. Знойдзеныя археолагамі ўзоры датуюцца 3-м стагоддзем да нашай эры.
У цэлым па параўнанні з археалагічнымі знаходкамі Міжземнамор’я, колькасць кельцкіх высакаякасных знаходак невялікая, аднак бачная выразная розніца ў падзеле аб’ектаў побыту і ўпрыгажэнняў прадстаўнікоў шляхты, якія маюць часцяком «раскошны і нястрыманы выгляд» і простымі таварамі, якія выкарыстоўваюцца простымі людзьмі. Было таксама знойдзена мноства металічнай зброі, некаторыя асобнікі якой мелі рытуальныя мэты і служылі для ахвярапрынашэнняўBritish Museum highlights , La Tène, але некаторыя знаходкі, такія як або залатыя абутковыя бляшкі не маюць аналагаў у іншых культурах. Да гэтага часу не зразумела, на колькі моцна арнамент і само мастацтва было звязана з рэлігійнымі лунаннямі і не насіла за сабой чыста эстэтычныя матывы.
Бронзавы век
Бронзавы век прадстаўлены ў асноўным Латэнскай культурай, якая ўтварылася раптоўна, прыкладна ў 5-м стагоддзі да нашай эры і верагодна супадала з нейкім грамадскім пераваротам, які прадвызначыў змену культурных і гандлёвых цэнтраў у паўночна-заходняй Еўропе. Першапачаткова латэны пражывалі на поўначы Францыі і поўдні Германіі, але на працягу наступных стагоддзяў распаўсюджвалі свой уплыў на Італію і Ірландыю і Венгрыю, самі кельты часцяком выступалі агрэсіўнымі захопнікамі, але былі рэгіёны, якія мірна пераймае кельцкую матэрыяльную культуру, верагодна латэнская культура першапачаткова не была кельцкай, але з часам падвергнулася асіміляцыі, паколькі раннія археалагічныя раскопкі паказваюць відавочны ўплыў ва ўпрыгажэннях і прадметах побыту замежных культур, асабліва скіфскай, грэчаскай і этрускай і нават персідскай, выкліканай заваяваннем Фракіі і Македоніі імперыяй АхеменідаўSandars, 226—233; Laings, 34-35. Само мастацтва кельтаў тады адрознівалася крывалінейнасцю, стылізаванасцю пад расліны, гародніну і садавіну: асабліва вінаград і кветкі лотаса.
Археалагічныя знаходкі паказваюць, што сярод кельтаў пануючую пазіцыю займала ваенная арыстакратыя і акрамя ювелірных упрыгажэнняў было знойдзена мноства ваенных вырабаў і зброіGreen, Chapters 2 and 3, аднак пахавальныя абрады сталі значна больш сціплымі ў параўнанні з Гельштацкай культурай, таму на месцы пахаванняў як правіла адсутнічаюць рытуальныя прадметы і ўпрыгажэнніGreen, 21-26; 72-73.
Галоўным маркерам сацыяльнага статусу служыў нашыйны абруч — кельцкі аналаг шыйнай грыўні, які падкрэсліваў матэрыяльны, сацыяльны статус яго ўладальніка, знаходкі паказваюць, што многія грыўны было даволі зношаныя, што кажа пра тое, што ў кельтаў не было прынята мяняць дадзенае ўпрыгажэнне, як у хрысціян не прынята мяняць нагрудны крыжык. Да нашых дзён захавалася мноства узораў драўлянай скульптуры людзей, якія з-за гніення згубілі часткі цела, напрыклад рукі ці ногі і мелі верагодна сувязь з рэлігійнымі рытуаламі ці нават ахвярапрынашэннямі. Найбуйнейшае пахаванне з 10 000 драўляных фігурак і фрагментаў частак цела былі знойдзены ў , ФранцыяMegaws; in the ..
Бронзавы век суправаджаўся агульнай зменай у кірунку кельцкага мастацтва, якое прынята дзяліць на шэраг фаз ў храналагічным парадку: «ранняя» або «строгая» фаза, тыповая для позняга перыяду Гельштацкай культуры, асаблівасцю якой былі роўныя і геаметрычныя фігуры; «» або «раслінная» фаза (350 год да н. э.), дзе ўпершыню з’яўляюцца плеценыя арнаменты; «стыль мячоў» (250 год да н. э.), які працягвае традыцыі вальдальгесгаймскага мастацтва, якое адрозніваецца большай рэльефнасцю і тым, што багата сталі упрыгожвацца ножны і мячы. Дадзенае мастацтва асабліва было распаўсюджана на тэрыторыі цяперашніх Швейцарыі і на Балканах; «пластычная» або «трохмерная» фаза, якая рушыла пасля «мячоў», адрознівалася ў арнаментах багаццем стылізаваных малюнкаў людзей і жывёл і перыяд мастацтва опідумаў (каля 125 — 50 гадоў да н. э.), Пры гэтым адзначаецца відавочна мультяшная знешнасць малюнкаў, падобных на дыснэеўскі стыль маляваных персанажаў, дзе выразна відаць моцны ўплыў рымскага правінцыйнага мастацтваIn search of the Celts Megaws (Oppida period); Megaw and Megaw, 10-11, with more detail on these schemes; Laings, 41-42, 94-95; also see Harding, 119 пры самабытным кельцкім стыліSandars, 233 and Chapter 9; Laings, 94. Аднак да дадзеных класіфікацый нельга адносіць шэраг кельцкіх астраўных плямёнаў, развіць свае ўласныя напрамкі ў мастацтве.